Я задаў прадстаўніком трох апазыцыйных выбарчых кааліцыяў 3 пытаньні. Наколькі падрыхтаваны іхныя аб’яднаньні да абвешчанай кампаніі? Што зьбіраюцца рабіць у справе кансалідацыі дэмакратычных сілаў? І як, на іхную думку, будзе праходзіць гэтая выбарчая кампанія?
Вось што сказаў адзін зь лідэраў “5 плюс”, старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Тое, што прызначаны выбары – сакрэт полішынэля. Улада й ейныя апанэнты рыхтуюцца загадзя. Мы фактычна працуем у паўфрантавых умовах. Улада не зьбіраецца мяняць папярэдніх сцэнароў правядзеньня выбарчых кампаніяў. Гэта азначае, што яна паспрабуе выставіць свой сьпіс, які на сёньняшні дзень ужо рэальна існуе, – сьпіс партыі ўлады. І зробіць усё магчымае й немагчымае, каб на гэтых выбарах не перамагалі кандыдаты ад апазыцыі. Найперш – нейкія знакавыя асобы й пэрсоны. Разьлічваць на посьпех можа толькі тая група ці кааліцыя, у сьпісе якой ёсьць моцныя патэнцыйныя кандыдаты”.
Лідэр эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” і старшыня сацыял-дэмакратычнай “Народная грамада” Мікола Статкевіч спадзяецца, што дэмакратычныя сілы здолеюць аб’яднацца:
(Статкевіч: ) “ Партыя падрыхтавана ў той ступені, у якой гэта было магчыма зрабіць у гэтых умовах. Праведзены дзьве ўлёткавыя кампаніі, апошняя кампанія была пэрсаніфікаванай. На наступным тыдні прэзыдыюм партыі вылучыць нашых прадстаўнікоў у акруговыя камісіі. Прыкладна ў 70-80 акруговых камісій мы вылучым сваіх прадстаўнікоў.
Досьвед падказвае, што выбары будуць несумленнымі й вельмі цяжкімі. Але ўсё роўна трэба ісьці да людзей, тады й людзі пойдуць да нас. Безумоўна, мы хацелі б, і я даўно гэта прапаную, зрабіць адзіны сьпіс аб’яднанай апазыцыі – хаця б пасьля рэгістрацыі”.
І апошняе меркаваньне лідэра кааліцыі “Маладая Беларусь” Паўла Севярынца:
(Севярынец: ) “Ад выбараў трэба чакаць таго ж, што мы бачылі на выбарах 2000, 2001 году, на апошніх мясцовых выбарах. То бок фальсыфікацыяў, беспрэцэдэнтнага адміністратыўнага ціску, спроб раскалоць і пасварыць апазыцыю. Адначасова будуць адбіваць захады замежных структур, якія хочуць зрабіць выбары больш празрыстымі. Тым ня менш на выбары ісьці трэба, бо трэба працаваць зь людзьмі. Таму цяпер мы працуем у сваіх акругах найперш дзеля таго, каб патлумачыць людзям сытуацыю ў краіне.
Што тычыцца аб’яднаньня з іншымі палітычнымі сіламі, з іншымі кааліцыямі, – мы абсалютна гатовы да гэтага. Будзем падаваць дакумэнты на ўлучэньне ў склад акруговых выбарчых камісій нашых прадстаўнікоў. Потым пачнём фармаваць ініцыятыўныя групы, пачнём збор подпісаў і паралельна будзем рыхтаваць назіраньне. Прычым, тут я вельмі спадзяюся на каардынацыю з іншымі дэмакратычнымі сіламі”.
Нагадаю: “5 плюс” выстаўляе на гэтыя выбары 110 кандыдатаў; дакладная колькасьць кандыдатаў ад “Свабоднай Беларусі” будзе вызначана 19 ліпеня; ад “Маладой Беларусі” ў выбарах зьбіраецца ўзяць удзел каля 30 кандыдатаў.