Зэльва адраджае традыцыю Аннінскага кірмашу. “Газэта Слонімская” прапануе сваім чытачам матэрыял пра спробу вярнуць сённяшняй Зэльве славу горада, які, паводле газэты, быў вядомы ў ХVІІІ і ХІХ стагоддзях усёй Эўропе. Тут праходзіў кірмаш, на які зьяжджаліся гандляры з Польшчы, Прусіі, Італіі, Расеі, Украіны, іншых краінаў. Ён доўжыўся месяц і на гэты час Зэльву наведвалі жанглёры, фокусьнікі, цыганы з дрэсіраванымі мядзьведзямі. Уначы гандляры забаўляліся ў карчме, дзе было ўсё – ад музыкі да стрыптызу. Як вынікае з публікацыі, цяперашні Аннінскі кірмаш, які адбыўся ў Зэльве, саступае тагачаснаму. У прыватнасьці, не было кніжнага гандлю, хаця 150 гадоў таму кнігар Рафаловіч прывозіў зь Вільні ў Зэльву сотні кніг.
У рэдакцыю “Газэты Слонімскай” зьвярнуліся чытачы, абураныя якасьцю батонаў “Лошыцкіх”, якія выпякае Слонімскі хлебазавод. Паводле яго кіраўніцтва, слонімскі хлеб “захварэў” на бульбяную хваробу. Такі хлеб мае спэцыфічны пах і пацямнелы мякіш. Вуснамі спэцыялістаў газэта дае рэкамэндацыі, паводле якіх ужываньне такога хлеба забараняецца.
Да тэмы аграпрамысловага комплексу зьвяртаецца і менскі штотыднёвік “Беларускі рынак”. У нумары, які сёньня атрымаюць чытачы, адна з публікацыяў прысьвечана продажу стратных гаспадарак, паводле нядаўняга ўказу Аляксандра Лукашэнкі. У той час як дзяржаўныя СМІ падаюць гэты дакумэнт як прагрэсіўны, “Беларускі рынак” ставіцца да яго скептычна. Апроч таго, недзяржаўны штотыднёвік абвяргае практычны характар аднаго з палажэньняў, якое дазваляе набываць калгасы-банкруты за адну базавую велічыню, што эквівалентна 9 далярам. Між тым, паводле зьвестак “Беларускага рынку”, у краіне, насамрэч, няма ніводнага сельгаспрадпрыемства, якое б улады пагадзіліся прадаць за такую суму. Пераважная большасьць збанкрутаваных прадпрыемстваў прапануецца за кошт ад некалькіх соцень мільёнаў да некалькіх мільярдаў рублёў.
Газэта “Віцебскі кур’ер” нагадвае, што ўжо на гэтым тыдні, а менавіта зь 10 чэрвеня тры віцебскія партыйныя арганізацыі – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама мясцовыя філіі дзьвюх беларускіх сацыял-дэмакратычных партыяў – могуць пазбавіцца офісаў. Высяленьня патрабуе “Будаўнічы трэст № 9”. Віцебскія апазыцыянэры перакананыя, што гэта ёсьць палітычнай замовай ўладаў напярэдадні восеньскіх парлямэнцкіх выбараў.
Няма сумневу, чытачы “Віцебскага кур’еру” зьвернуць увагу і на матэрыял пра выпускніка гуманітарнай гімназіі № 2 Віцебску Яўгена Прэйгермана. Той напісаў навуковую працу “Зьнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Учора. Сёньня. Заўтра”. Яўген хоча стаць беларускім дыпляматам. Пры гэтым, аўтар дасьледаваньня прыйшоў да высновы, што большасьць беларусаў хочуць у зьнешняй палітыцы бачыць Беларусь паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці, каб Беларусь увайшла ў Эўразьвяз і мела “нармалёвыя” ўзаемадачыненьні са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.