(Спадар: ) “Ёсьць такая прымаўка: “Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е”. Добрае сьвята, канечне, павінна быць, сьветлае, вызваленьне Беларусі, але які перабор! Якую праграму ні ўключы – усюды ідзе нуднае, а галоўнае ўсюды паказваюць Лукашэнку, як ён п’е, як ён есьць, як прымае… Бог ты мой! Гэта ж ужо нейкае варварства! Нам проста дрэнна ўсім становіцца. Хай ён лепш скажа, да чаго ён давёў людзей, як пераможцы жывуць у галечы, адсоткаў 80, а пераможаныя квітнеюць! Гэта па-першае. Па-другое, узялі футбольны матч перанесьлі на позьні час. Каб ён толькі ведаў, колькі праклёнаў на ягоны адрас было выказана. Такую добрую справу – трансьляцыю футболу – усё пайшло ў глум! Таму што людзі маральна настроеныя былі, хоць трошкі адпачыць хацелі. А тыя, хто ноччу глядзеў футбол, якія яны працаўнікі раніцай? І маральна, і матэрыяльна дзяржава згубіла. З добрай справы ва што ўсё ператварылі? І дзеля чаго? Зноў паказаць, як ён гаворыць, як ён есьці, як прымае, як уручае. Вось так вось, добрая справа зноў жа ў скандал ператвараецца, зноў жа праглядваецца цыганска-азіяцкая сутнасьць усяго гэтага варварства”.
(Іван Карпавіч: ) “Я гэта дапускаў наконт Фралова і іншых галадоўнікаў, што КГБ у нас пры ўладзе на ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта было зь 17-га году і сёньня гэта працягваецца. Сумленнаму чалавеку ні ў Беларусі, ні ў Расеі, ні ва Ўкраіне жыць немагчыма. За ім сочаць, яму могуць падкласьці і наркотыкі, і грошы – што заўгодна, як Марынічу. Згінуць гэтыя людзі, як Ганчар, як Завадзкі і іншыя. Мне проста страшна становіцца жыць у такой краіне, дзе і слова праўды нельга сказаць. Тут пры ўладзе адныя сапраўдныя бандыты, вось у чым справа, і ў Расеі, і ва Украіне – усюды! Дзе хтосьці сказаў праўду – усё, цябе ня будзе. Мне проста страшна за Фралова і іншых ягоных калегаў. Гэта сумленныя людзі, якія сказалі праўду. Я сказаў у 61-м годзе Машэраву праўду і ведаю, што гэта такое. Ён мне пагражаў і дзецьмі, і чым ён мне толькі не пагражаў. Я вымушаны быў зьвярнуцца ў ААН па правох чалавека. Ён кажа: “Вашае пісьмо ня дойдзе”. Я кажу: “Праз вашую пошту дасылаць ня буду. У мяне ёсьць сябры, празь якіх я дашлю”. Я пражыў 80 год, мне проста сорамна за маіх праўнукаў, што яны жывуць у такой краіне. Вось у чым справа. Ня дай Бог! Савецкі Саюз – гэта бандыты сапраўдныя!”
(Ганна: ) “На ўсе такія даволі глыбокія пытаньні, як гэтае пытаньне тыдня, можна пашукаць адказаў у нашай багатай гісторыі. Аб чым сьведчаць назвы зямлі беларускай – Целяханы, Койданава – пахаваны мангола-татары, тут іх пабілі, тут і спарахнелі косьці ў нашай зямлі. Гістарычная памяць засталася і застаецца на ўвесь час. Хай будуць ведаць: вораг знаходзіў спакой адносны тут у нашай зямлі. Нават на месцы выбуху будынку, дзе жыў Кубэ, знак паставіць: хай ведаюць, што нават ва ўласным ложку дастануць ворага беларусы. Нямецкія могілкі – і дзіцяці лёгка расказаць, што за лёс напаткаў гэтых зьнішчальнікаў. Хай будзе знак і на месцы могілак!”
(Слухач: ) “На вашае апошняе пытаньне хачу выказаць сваё меркаваньне. Напэўна трэба ставіцца да пахаваньня нямецкіх жаўнераў як да ахвярнай біялягічнай злачыннай групоўкі. І можа мы лепш зразумеем, што мы сталіся такімі ж ахвярамі.
Мая маці расказвала па ваенным часе, як піянэрамі яны засаджвалі месца насупраць усходніх могілак, дзе былі пахаваныя нямецкія жаўнеры. Дык маё пакаленьне памятае татарскія могілкі Тарханава, калі там крышылі ўсё, мае аднагодкі чарапамі ў футбол гулялі. І гэта спазнаная сучаснасьць і будучае нашай краіны.
Хто, напрыклад, прымушаў забудоўшчыка пагаджацца на забудову каля Курапатаў, хто прымушае распаляць вогнішча ў нядзелю сем’ямі на Курапатах, зімой на лыжах езьдзіць. Гэта ўплывае на адносіны да нашай мінуўшчыны, да гісторыі, да помнікаў – ніхто не бароніць ахвяраў Чарнобыля, самасёлаў, якія самі непрымусова вярнуліся, кінуўшы кватэры ў Менску, і далі Лукашэнку падставу прымусова разьмяркоўваць моладзь у гэтыя зоны, будаваць калгасы і атручваць будучае паклаленьне. Усё ў гэтым сьвеце зьвязанае. Дзякуй”.
(Ільля Копыл: ) “Добры ночы, Радыё Свабода! На пытаньне, ці трэба ўладкаваць пахаваньне нямецкіх салдат, адкажу коратка. Неабходна гэта зрабіць абавязкова. Я аб гэтым ужо пісаў двойчы. Першы ліст я напісаў 2-га чэрвеня мінулага году і ў гэтым годзе ліст ад 18 чэрвеня, дзе я выклаў свае меркаваньні. З павагай да ўсіх, Ільля Копыл.”
***
(Спадар: ) Як бы даведацца, ці будуць трансьляваць перадачу футболу гэтая банда. Вось чакаю, чакаю – і няма футболу.
(Спадар: ) Калі ўлады на Беларусі пастаянна ўзгадваюць з мэтай прапаганды пра вызваленьне ад немцаў 60 год таму, то трэба абавязкова вызначыць унёсак у справу перамогі, дапамогу заходніх краінаў: Злучаных Штатаў Амэрыкі і Англіі, іх народаў. Чырвоная армія карысталася амэрыканскімі машынамі, бо сваіх не было, а пешшу не наваюесься. І харчавалася нашая армія – войска Сталіна – амэрыканскай тушонкай. Галодны салдат ня будзе пераможцай. Таму “Вялікі вам дзякуй!”, амэрыканскі народ і народ Англіі, за салідарнасьць і дапамогу ў вайне. Дзякуй”.