Сябры працоўнай групы Парлямэнцкай асаблеі АБСЭ па Беларусі дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф і прадстаўнік швэдзкага Рыксдагу Урбан Алін, якія правялі ў Беларусі тры дні, падрыхтавалі праект рэзалюцыі на ліпеньскую сэсію ПА АБСЭ ў Эдынбургу. У гэтым дакумэнце зафіксаваныя апошнія рэпрэсіі супраць дзеячоў беларускай апазыцыі, незалежных СМІ і недзяржаўных арганізацыяў, выказваецца шкадаваньне, што ўлады так і не зьмянілі Выбарчага кодэксу, а таксама ўтрымліваецца заклік правесьці справядлівую кампанію выбараў у Нацыянальны сход.
Міністар замежных справаў Беларусі С.Мартынаў і віцэ-сьпікер У.Канаплёў ужо выказалі незадавальненьне гэтым праектам рэзалюцыі. Акрамя таго, зь лютага групе спадарыні Цапф ніяк не ўдаецца ўзгадніць праграму супрацоўніцтва з Палатай прадстаўнікоў.
Гаворачы пра агульныя ўражаньні ад сытуацыі ў Беларусі, спадарыня Цапф не заўважыла асаблівага прагрэсу:
(Цапф: ) “Зь іншага боку, мы змаглі пабачыць усё болей крокаў назад у пэўных сфэрах — напрыклад, у справе свабоды прэсы, доступу апазыцыйных партыяў да дзяржаўных мэдыяў і адносна зьменаў у выбарчае заканадаўства”.
Ута Цапф паводле вынікаў свайго візыту ў Беларусь таксама паведаміла, што абмяркоўвала зь беларускімі ўладамі тэму “рэпрэсіяў супраць незалежных СМІ”, уціск і судовы перасьлед Беларускага Хэльсынскага камітэту ды іншых недзяржаўных арганізацыяў, што вядзе да іх закрыцьця. Спадарыня Цапф выказала зьдзіўленьне паводзінамі беларускіх спэцслужбаў, якія ў яе на вачах не пускалі ў парлямэнт акрэдытаваных там журналістаў і нават затрымалі на некалькі гадзінаў карэспандэнта “Свабоды” Юрыя Сьвірка, забраўшы ягоныя дакумэнты і дыктафон:
(Цапф: ) “Я лічу, што гэта сапраўды вельмі дрэнны знак, як тут стрымліваецца свабода слова. Бо парлямэнт — вельмі важны дзяржаўны орган, павінен быць адкрыты для ўсіх журналсітаў, якія жадаюць асьвятляць ягоную дзейнасьць”.
Ута Цапф выказала сваё асуджэньне гэтага інцыдэнту спадару Канаплёву, той паабяцаў разабрацца і паінфармаваць яе.
Акрамя таго, спадарыня Цапф выказала глыбокую занепакоенасьць адносна прапагандысцкіх фільмаў супраць апазыцыі на Беларускім тэлебачаньні:
(Цапф: ) “Былі ўжо два сапраўды брудныя прапагандысцкія фільмы супраць апазыцыйных палітыкаў на дзяржаўным тэлебачаньні. Адзін называўся “Дарога ў нікуды”, іншы — “Палітычная пэдафілія”. І сёньня мы атрымалі інфармацыю, што ёсьць пляны стварэньня сэрыі з дваццаці падобных брудных фільмаў”.
Ута Цапф і Урбан Алін сустракаліся таксама з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, палітычных партыяў, жонкамі зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі, сынам Міхаіла Марыніча. Дэлегацыя АБСЭ выказала падтрымку апошняму:
(Цапф: ) “Наколькі мы ведаем, дагэтуль няма пацьверджаньняў віны спадара Марыніча. У гэтых умовах яго павінны вызваліць альбо адкрыта прадставіць доказы, каб было відаць, у чым ён абвінавачваецца”.
У цэлым спадарыня Цапф не пабачыла ў Беларусі атмасфэры, спрыяльнай для правядзеньня вольных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў гэтай восеньню.