У Віцебску ўдзел у галадоўцы бяруць чатыры чалавекі — Эла Канавалава ды Іна Сяткоўская, а таксама жонка і муж Тацяна Зайкова і Фёдар Бакуноў. Апошні, які мае мэдычную адукацыю, распавёў Радыё Свабода пра стан сваіх калегаў-галадоўнікаў:
(Бакуноў: ) “Стан ня лепшы. Адчуваюць сябе ўжо няважна, вядома. Ніколі ў іх такога не было ўвогуле ў жыцьці — не даводзілася галадаць. А гэта проста надзвычайныя захады, і для іх гэта вельмі цяжка”.
(Карэспандэнт: ) “А для вас?”
(Бакуноў: ) “Для мяне яшчэ нармальна, таму што вага ў мяне больш-менш”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ня думаеце вы спыняць галадоўку найбліжэйшымі днямі?”
(Бакуноў: ) “Я думаю, што мо хто й спыніць галадоўку, але хто застанецца — той застанецца. Асабіста я — не”.
Спадар Бакуноў дадаў, што пятая галадоўніца — Лідзія Францава, якую спрабавалі адвезьці ў псыхіятрычны шпіталь, была вымушаная спыніць галадоўку і нават не прыходзіць цяпер у кватэру на вуліцу “Правды”, каб падтрымаць астатніх:
(Бакуноў: ) “Яна не прыходзіць — яна проста хаваецца, яна баіцца — баіцца знаходзіцца ў кватэры”.
У іншым горадзе Віцебшчыны — Наваполацку — у галадоўцы бяруць удзел двое — Ігар Сухарукаў і Аляксандар Цярэнцьеў. Апошні па тэлефоне са сваёй кватэры на вуліцы Дзяржынскага сказаў:
(Цярэнцьеў: ) “Нас цяпер засталося два чалавекі. Адзін 15 чэрвеня выйшаў, гэта Ўладзімер Цыбульскі. Нас засталося двое”.
(Карэспандэнт: ) “Як сябе адчуваеце?”
(Цярэнцьеў: ) “Ведаеце, больш-менш нармальна. Вядома, слабасьць агульная, але гэта зразумела — столькі ня есьці. А так я думаю, што да 22-га мы дацягнем усё ж такі”.
(Карэспандэнт: ) “А 22 чэрвеня будзеце спыняць галадоўку?”
(Цярэнцьеў: ) “Усё ж такі думаем, што 22-га мы спынім, так. Я думаю, што наша ахвяра там ужо ня будзе так моцна патрэбная”.
У Горадні галадаюць цяпер таксама два чалавекі — Вольга Дземідзенка і Сяргей Коваль, які паведаміў:
(Коваль: ) “У нас на падыходзе яшчэ адзін, будзе Агееў Андрэй Алегавіч. Ён думае сёньня зрабіць гэта. Ён сёньня ўвечары вызначыцца і вырашыць, ці будзе ён браць удзел у гэтым”.
(Карэспандэнт: ) “Спыняць галадоўку вы ня думаеце найбліжэйшым часам?”
(Коваль: ) “Мы думаем спыняць, калі будуць задаволеныя нашыя патрабаваньні й генэрала Фралова, Скрабца, Парфяновіча. Мы ўчора прыяжджалі, наведвалі іх у Менску. З Гомелю яшчэ прыяжджалі таксама тыя, хто абвесьціў галадоўку, — мы былыя старшыні абласных арганізацыяў Лібэральна-дэмакратычнай партыі: я — Гарадзенскай, а Гомельскай — Кірыенка Ўладзімер Адамавіч”.
Але спадар Карніенка з Гомелю паведаміў, што ён не галадае, хаця патрабаваньні галадоўнікаў падтрымлівае. Ён заявіў, што ў Гомелі не галадае ніхто, хаця, паводле іншых зьвестак, удзел у галадоўцы бярэ спадар Курлукоў. Да яго датэлефанавацца не ўдалося.
Ня мае тэлефону і жыхар Жодзіна, яшчэ адзін галадоўнік Зьміцер Чарткоў, але яго часта наведвае доктар Аляксандар Валчанін:
(Валчанін: ) “Быў учора і быў сёньня, я сёньня працую на “хуткай дапамозе”. Мы зь ім кантактуем — ціск даволі нізкі, схуднеў на 10 кіляў. Але трымаецца, малайчына”.
(Карэспандэнт: ) “А спыняць галадоўку ня думае?”
(Валчанін: ) “Не, не! Ён у нас такі, што ў свой час нават ланцугамі да дрэваў прыкоўваўся, каб дрэваў не валілі. Ён гаворыць, што будзе да канца — як і група”.