Як даводзіць досьвед гэтых арганізацыяў, у Беларусі багата людзей, якія хочуць атрымліваць інфармацыю пра родную краіну на роднай мове. Гэтак, адна з узгаданых фірмаў, "Альтус плюс", спэцыялізуецца на замежных паездках, а другая, ініцыятыва "Беларускі шлях" — на экскурсіях усярэдзіне краіны. Зрэшты, магчымыя варыянты. "Альтус плюс" робіць акцэнт на вандроўках па краінах, што калісьці ўваходзілі ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў: ейныя маршруты пракладзеныя па Віленшчыне, Львоўшчыне, Польшчы. А "Беларускі шлях" прапануе краязнаўчыя вандроўкі ня толькі па вядомым маршруце Мір-Нясьвіж-Наваградак, але й па сьцяжынах, дзе яшчэ, так бы мовіць, не ступала нага прафэсійнага турыста. Цікава, што публіка складаецца ня толькі са “сьвядомых” беларусаў, але й са звычайных грамадзянаў, не заангажаваных у грамадзкіх ці палітычных арганізацыях. Вось уражаньне адной з удзельніц паездкі.
(Спадарыня: ) “У першую чаргу, мне вельмі падабаецца, што экскурсіі праводзяцца на беларускай мове. Гэтак я таксама вяртаюся да роднай мовы, бо ў звычайным жыцьці мне няма з кім на ёй размаўляць. А тут я карыстаюся нагодай і размаўляю па-беларуску”.
Досыць паказальнае меркаваньне. Зрэшты, у падобных выправах можна пабачыць і вядомых людзей – напрыклад, я ўбачыў сярод беларускамоўных турыстаў старшыню Згуртаваньня беларускае шляхты Леаніда Акаловіча.
Але няўжо толькі ў дзьвюх арганізацыях на ўсю Беларусь можна замовіць беларускамоўную экскурсію? Паводле словаў прадстаўніка адной зь дзяржаўных турфірмаў, па-беларуску ў іх замаўляюць экскурсіі скрайне рэдка, але пры патрэбе фірма гатовая знайсьці беларускамоўнага экскурсавода. Такім чынам, ініцыятыва грамадзянаў можа зьмяніць сытуацыю, і тады "Альтус плюс" і "Беларускі шлях" могуць пазбавіцца сваёй эксклюзіўнасьці на турыстычным рынку, што да беларускай мовы.
Але ж справа ня толькі ў мове. Прадстаўнікі "Альтус плюс" і "Беларускага шляху" падкрэсьліваюць, што прапануюць паслугі ня толькі пасярэдніцтвам беларускай мовы, але й беларускага вока. Што азначае – падаюць інфармацыю з гледзішча нацыянальнай гісторыі. А вось такіх экскурсаводаў знайсьці значна цяжэй. Вартае заўвагі, што ў абедзьвюх арганізацыях рэй вядуць цяперашнія альбо нядаўнія студэнты.