(Валчанін: ) “У Марыны арытмія, і без мэтодыкі лячэньня арытміі яна можа вельмі кепска закончыцца. У генэрала Фралова такі ціск, які можа хутка падвышацца, мы называем гэта ў мэдыцыне “нажніцамі”. Да таго ж, генэрал перанёс інфаркт міякарда, і гэтая стрэсавая сытуацыя, асабліва пры галадоўцы, таксама можа вельмі кепска скончыцца. Гэта кажу я, работнік хуткай дапамогі, які адпрацаваў дваццаць гадоў. Я маю вышэйшую катэгорыю і вышэйшую адукацыю ў псыхалёгіі”.
Фактычна, склалася сытуацыя, калі некаторых галадоўнікаў патрэбна накіроўваць у шпіталь, — лічыць Аляксандар Валчанін.
(Валчанін: ) “Я лічу, што яны самі не паедуць у шпіталь. У дадзеных абставінах адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь павінна зрабіць крок насустрач, а таксама павінны зрабіць крок насустрач і дэпутаты. Чаму? Таму што, калі нешта здарыцца, то гэта вельмі кепска адаб’ецца на іміджы нашай рэспублікі. Тут патрэбна зыходзіць з амбіцыяў і проста садзіцца за стол перамоваў”.
Марына Багдановіч працягвае галадоўку восьмы дзень. Выходзіць з памяшканьня яна не рызыкуе, бо на яе палююць міліцыянты, каб прымусова даставіць у суд. Мяняць хаду галадоўкі альбо пераглядаць свае патрабаваньні Марына і іншыя галадоўнікі пакуль не зьбіраюцца.
(Багдановіч: ) “Мы ідзем усе да канца, наколькі хопіць сілаў і здароўя. Патрабаваньні, якія мы выставілі, не мяняюцца. Мы самадастатковыя асобы, каб казаць — маўляў, мы пагаладалі й ужо хопіць, давайце мы крыху зьменім нашыя патрабаваньні й на гэтым галадоўку спынім”.
(Карэспандэнт: ) “Але вас шкада”.
(Багдановіч: ) “Мы ж ведалі, на што ішлі, усе ведалі”.
Дактары рэкамэндуюць галадоўнікам ашчаджаць сілы, памяняць рэжым і спаць дзесяць гадзінаў, а таксама абавязкова праводзіць ціхі час — з 14-й да 16-й гадзіны штодня.
Дэпутат Сяргей Скрабец лічыць, што ўлады ніяк не рэагуюць на галадоўку дзевяці грамадзянаў у Менску, таму ўносіць карэктывы ў яе хаду пакуль няма падставаў.
(Скрабец: ) “На сёньняшні дзень нічога не адбылося, каб унесьці карэктывы, бо Марынічу адмовілі ў зьмяненьні меры стрыманьня, ён застаўся за кратамі. А што тычыцца Выбарчага кодэксу, то трэба падкрэсьліць, што яго разгляд будзе 22 чэрвеня. І што тут дадаць? Больш нічога”.
(Карэспандэнт: ) “Значыць, пакуль галадоўка застаецца бестэрміновай?”
(Скрабец: ) “Так, бестэрміновай, бо ніякіх зьменаў пакуль не адбылося. На саступкі мы ня пойдзем”.
Сваё меркаваньне наконт акцыі пратэсту выказвае былы дэпутат Андрэй Клімаў:
(Клімаў: ) “Лічу, што яны правільна робяць. Упершыню за дзевяць гадоў існаваньня лукашэнкаўскай вэртыкалі, у якую быў устроены і беларускі парлямэнт у асобе “палаткі”, там насьпеў бунт, і ён цяпер адбываецца. Упершыню нашыя дэпутаты, апазыцыйна настроеныя, Скрабец, Фралоў і Парфяновіч раптам паказалі Эўропе, Расеі й Амэрыцы, што нас яшчэ рана сьпісваць”.
Працытую запіс, зроблены былым старшынём Савету рэспублікі Аляксандрам Вайтовічам у кнізе гасьцей, якія наведалі галадоўнікаў: “Трымайцеся і памятайце, што вы патрэбныя краіне”.