(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра бестэрміновую галадоўку дэпутатаў Нацыянальнага сходу? Чым, на вашую думку, яна можа завершыцца?”
(Спадарыня: ) “Канечне, чула! І гэта вельмі крыўдна, што хіба такім чынам у нас можна дамагчыся справядлівасьці або якіх зьменаў. Гэта ж парлямэнт, там людзі мусяць дамаўляцца. А галадоўка, на маю думку, гэта ўжо скрайняя мера”.
(Спадарыня: ) “Калі ўжо людзі пайшлі на такое, то гэта значыць, што іншага выйсьця ўжо не было. І калі людзі наважыліся нават на такое, то, я думаю, мусіць перамагчы здаровы сэнс — іх зразумеюць, і ўсё будзе добра”.
(Спадар: ) “Я лічу, што гэта выбітны ўчынак. Трэба нешта рабіць! Калі не рабіць нічога, нічога й ня будзе!”
(Спадарыня: ) “Ну, што тут скажаш. Калі паводле Канстытуцыі мусіць быць два тэрміны прэзыдэнцкіх, значыць, два. Або нават адзін. І ўсё, досыць ужо з нас”.
(Спадарыня: ) “А я думаю, што яны нічога сваім галадаваньнем не даб’юцца”.
(Спадарыня: ) “Калі бы пра гэта казалі ў прэсе, па тэлевізіі, то з гэтага была б хоць якая карысьць. А так, напэўна, няма. Пра гэта ж мала хто ведае — ну, хіба там інтэлігенцыя. А рабочыя, пэнсіянэры — яны ж пра гэта ня ведаюць!”
(Спадар: ) “Пры нашай дыктатуры Беларускае тэлебачаньне ніколі нічога такога не пакажа! Мы пра гэта глядзелі па НТВ. Ну, што калі поўная дэзінфармацыя! А аб’ектыўнае інфармацыі амаль няма, ды людзей яна не даходзіць, мы пра ўсё даведваемся апошнія”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра галадоўку дэпутатаў Нацыянальнага сходу?”
(Спадар: ) “Не, ня чуў. Газэтаў не чытаю, тэлевізара не гляджу”.
(Спадар: ) “Нават ня ведаю, што сказаць, ня чуў”.
(Спадарыня: ) “Нічога ня чула”.
(Спадарыня: ) “А я чула, што галадуюць нашыя дэпутаты, і я іх падтрымліваю!”
(Карэспандэнтка: ) “Ці ж прынясе, на вашую думку, гэтая галадоўка нейкі станоўчы вынік?”
(Спадарыня: ) “Мне здаецца, гэта малаверагодна. Зазвычай усё сканчвалася не на карысьць галадоўнікаў. Хаця маленькая надзея ўсё-ткі ёсьць”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што гэтая акцыя, як і колішняя галадоўка віцебскіх прадпрымальнікаў, асаблівае карысьці не прынясе. Віцебскі досьвед — сумны. Але нашы прадпрымальнікі, безумоўна, падтрымаюць галадоўнікаў: 17 чэрвеня мы возьмем удзел у страйку дзеля іхнае падтрымкі ды будзем спадзявацца, што хаця б такім коштам прымусім прыслухацца да нашых меркаваньняў”.