Хвароба для кожнага чалавека прыходзіць нечакана. Вестку пра інсульт, які здарыўся зь Ігарам Міхайлавічам у траўні сёлета, ягоныя сябры, калегі ўспрынялі балюча, але без зьдзіўленьня. Усе ведалі, як востра Майстар успрымаў сваё адлучэньне ад кіно. Ведалі пра папярэднія інфаркты. Апошні фільм “Эпілог”, пастаўлены ім у 1992 годзе паводле твораў Івана Шамякіна, цяпер успрымаецца як прароцтва. Там мастакі дажывалі свой век у нястачы і на ўзбочыне грамадзтва. Дванаццаць гадоў Ігару Дабралюбаву начальства не дае права здымаць сваё кіно. Гаворыць кінакрытык, мастацтвазнаўца Вячаслаў Іваноўскі, які шмат гадоў прапрацаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”.
(Іваноўскі:) “Усё пачалося ў 1991 годзе, калі вялікая частка беларускіх кінематаграфістаў была адлучаная ад кінематографу. Тады, я добра памятаю, здымалі з працы і Рыбарава, і Логінаву, і Дабралюбава... Іх як бы адлучалі ад кіно. Ігар Міхайлавіч заўсёды меў уласны погляд і на мастацтва, і на жыцьцё, што было відавочна ў шэрагу ягоных фільмаў. Ягоная апошняя стужка “Эпілог” як бы прарочыла такі лёс мастака.”
Дабралюбаў прасіў чыноўнікаў ад кінематографа даць яму пастаноўку. Прасіўся выкладаць рэжысуру ў Акадэміі мастацтваў. Можа, і далі б, каб ён прапанаваў нейкі іншы сцэнар, а не напісаны ім паводле апавяданьня-прыпавесьці Васіля Быкава “Жоўты пясочак”.
Замест фільмаў Ігар Дабралюбаў стварыў прадзюсэрскі факультэт у прыватным Інстытуце сучасных ведаў і напісаў мэмуары. Кніга “Асколкі памяці” толькі што пабачыла сьвет. Чакалася, што яна будзе злоснай, жорсткай, -- пісаў жа яе чалавек пакрыўджаны. Не, успаміны атрымаліся мяккімі, добрымі, як і фільмы, якія здымаў Майстар. Ігар Міхайлавіч проста вырашыў не пісаць пра нікчэмных, несумленных, подлых людзей, якіх ён, натуральна, шмат сустрэў за сваё жыцьцё. І нават разьдзел пра стан сучаснага беларускага кіно напісаны ў прыймальнай інтанацыі інтэлігентнага чалавека, хоць прысуд пастаноўшчыка “Івана Макаравіча”, “Белых Росаў”, “Асеньніх сноў”, “Плачу перапёлкі” – несуцяшальны:
“Я ніколі ня думаў, што наступіць момант, калі на маіх вачах разваліцца беларускі кінематограф... Кіно наша – ў сховішчы, якое называецца фільматэкай... Стан справаў з рэжысэрамі на “Беларусьфільме” варты жалю...”
Такі стан справаў крытык Вячаслаў Іваноўскі зьвязвае ў тым ліку і з тым, што майстры ў самым росквіце іхнага таленту і вопыту былі выгнаныя з кіно.
(Іваноўскі:) “Па-першае, як сказана ў выдатным клясычным творы, “парвалася сувязь часоў”. Моладзь, якая зараз прыходзіць у кінематограф, ня ведае свайго роднага гнязда. Няма гэтай сувязі, студыйнасьці няма. Вось да чаго ўсё гэта прывяло. Тэхніка можа быць самай сучаснай, але калі няма мастака, усё гэта -- жалеза. І нават праблема ня ў гэтым жалезе, а ў тым, што беларускі нацыянальны кінематограф увогуле нікому не патрэбны”.
Тым часам Вячаслаў Нікіфараў і Валеры Рыбараў зьнялі па некалькі фільмаў у Расеі, Валеры Рубінчык выкладае ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі...
Кнігу ўспамінаў Ігар Дабралюбаў завяршае словамі: “Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!” “