Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У Італіі на адпачынку патануў адзін з найбольш вядомых мастакоў рэспублікі Мікола Селяшчук” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 27 верасьня.

“ЛіМ”, 1936 год:

“Калектыў артыстаў Беларускай Дзяржаўнай Капэлы сабраў для харчовай дапамогі жанчынам і дзецям гераічнага народу Іспаніі 329 руб. Артысткі БДТ-1 т. Ржэцкая, Міронава, Галіна і Ждановіч у карысць жанчын і дзяцей іспанскай рэспублікі ўнеслі па 50 рублёў кожная. Жонкамі пісьменнікаў у фонд дапамогі дзецям і жанчынам Іспаніі сабрана 1.500 рублёў”.

“Звязда”, 1946 год:

“Пустапарожняя лірыка Агняцвет уводзіць советскую моладзь ад нашай сапраўднасці. Яна разлічана на падаграванне мяшчанска-абывацельскіх густаў і варожа імкненням нашай моладзі. Героі вершаў Агняцвет не жадаюць ісці па шырокай дарозе грамадскага жыцця, быць яго актыўнымі ўдзельнікамі… Безыдэйныя “забаўляючыя” вершы Агняцвет у многім пераклікаюцца з мяшчанска-салоннай лірыкай Ахматавай, шкодная “творчасць” якой знайшла рэзкае асуджэнне з боку Советскай грамадскасці. Работа Агняцвет над перакладамі вершаў Ахматавай, як відаць, не прайшла для яе бясследна”.

“Имя”, 1996 год:

“Знаходзячыся ў Італіі на адпачынку, патануў адзін з найбольш вядомых мастакоў рэспублікі — Мікола Селяшчук. Турысты зь ягонай групы, якія званілі з Італіі, не ўдакладнілі, ці знойдзена цела загінулага. Карціны Міколы Селяшчука выстаўляліся па ўсім сьвеце. Мастак меў больш за сто выставаў. У 1993 годзе яму ўручылі Дзяржаўную прэмію Беларусі. Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 4 жніўня 1947 году. Калі б не трагедыя, у наступным годзе ён адзначыў бы свой пяцідзесяцігадовы юбілей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG