Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нэп павярнуўся да паэта сваім агідным мурлом мешчаніна, які зноў растаўсцеў” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты 17 жніўня ў розныя гады

“ЛіМ”, 1936 год. Пад загалоўкам “Узмацніць палітычную пільнасць” адзначаюцца недахопы ў артыкуле пра Маякоўскага:

“Пераблытаны радкі. Скажоны асобныя словы. Некаторыя скажэнні гучаць здзекам і палітычным хуліганствам… Замест “Он (чалавек – рэд.) создан для труда и радости” надрукавана “Сон создан для труда и радости”. Замест “Звенит золотоворот франков” надрукована бессэнсоўнае “Золото ворот франков”… Зусім не памылкай друку, а простым палітычным паклёпам гучаць словы, што “Нэп павярнуўся да паэта сваім агідным мурлом мешчаніна, які зноў растаўсцеў”. Нэп — гэта эканамічная палітыка нашай партыі, якая забяспечыла пабудову соцыялізма”.

“ЛіМ”, 1946 год:

“На экране мінскага кіно-тэатра “Першы” каля трох тыдняў дэманструецца фільм “Клятва”. За гэты час яго прагледзела звыш 40 тысяч чалавек… У бліжэйшы час у Мінск прыбываюць 15 копій фільма. Яны будуць накіраваны ў обласці БССР. Кіно-студыя “Совецкая Беларусь” прыступіла да перакладу тэкста фільма “Клятва” на беларускую мову. Хутка пачнецца дубліраванне гэтага фільма. Да працы прыцягнуты лепшыя артыстычныя сілы…”

“Ніва”, 1956 год. Паведамляецца:

“Кафедра беларускай філалогіі будзе займацца падрыхтоўкай высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры. Спецыялістаў – якіх чакаюць беларускія сярэднія школы, рэдакцыя школьных падручнікаў па беларускай мове ў Варшаве, а таксама пераклады мастацкай і навуковай літаратуры. Перад будучымі беларускімі філолагамі адкрываюцца перспектывы цікавай навуковай працы ў галіне беларускай мовы і літаратуры, беларускага фальклора, узаемных сувязей польскай і беларускай мовы і літаратуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG