Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч будзе адбываць “хімію” ў Магілёве


Любоў Лунёва, Менск Сёньня Артура Фінькевіча выклікалі ў камісію выкананьня пакараньняў Заводзкага раёну Менску й паведамілі, што 29 чэрвеня ён павінен прыехаць у Магілёўскую спэцкамэндатуру, дзе будзе адбываць пакараньне за графіці.

Нагадаем: актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за тое, што ў часе выбарчай кампаніі хлопец зрабіў надпісы “Достал” і “Мы хочам новага”. Амаль тры месяцы Артура да суду трымалі пад вартай сьледчага ізалятару.

На “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году адбываюць пакараньні Мікола Статкевіч і Павал Севярынец; Андрэй Клімаў — за арганізацыю дэманстрацыі 25 сакавіка пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG