Прэзыдэнты Расеі й Беларусі заклікалі да больш шчыльнага ўзаемадзеяньня АДКБ і ЭўрАзЭС. Паводле Ўладзімера Пуціна, такое ўзаемадзеяньне “ў сучасных умовах дазволіць абараніць інтэграцыйныя працэсы ад розных пагрозаў”. Уладзімер Пуцін упэўнены, што “ў сучасных умовах стабільнае разьвіцьцё эканомікі немагчымае без гарантаваньня яе дастатковай бясьпекі”.
Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць тым, як ідзе фармаваньне Мытнага саюзу. Паводле беларускага кіраўніка, гэты працэс рухаецца ня так хутка, як хацелася б. Лукашэнка адзначыў, што станаўленьне Мытнага саюзу ЭўрАзЭС збольшага залежыць ад каардынацыі перамоўных пазыцыяў дзяржаваў-сябраў ЭўрАзЭС у далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Аднак, паводле Лукашэнкі, поўнай згоды дзяржаваў у гэтым пытаньні няма.
Расейскія мэдыі прагназуюць, што гарачых дыскусіяў на самітах у Менску ня будзе. Назіральнікі адзначаюць наступную акалічнасьць: саміты былі заплянаваныя на чэрвень яшчэ год таму, калі меркавалася, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ўлетку. Такім чынам яны маглі б дадаць папулярнасьці Лукашэнку ў часе перадвыбарчай кампаніі.