Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адбудзецца сустрэча Лукашэнкі й Пуціна?


Ганна Соўсь, Менск Цяперашні старшыня Эўразійскай эканамічнай супольнасьці Аляксандар Лукашэнка заклікаў сваіх калегаў па арганізацыі аб’яднаць высілкі для ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, завяршыць фармаваньне Мытнага зьвязу і прыняць мытны тарыф.

Адкрываючы саміт ЭўрАзЭС у Менску, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды выступала за разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Паводле яго, Эўразійская эканамічная супольнасьць даўно перавысіла ўзровень інтэграцыі на прасторы СНД.

Пасьля выступу Лукашэнкі паседжаньне працягваецца за зачыненымі дзьвярыма. У саміце ЭўрАзЭС бяруць удзел прэзыдэнты краін-удзельніц арганізацыі — Расеі, Беларусі, Казахстану, Таджыкістану, Кыргызстану і Ўзбэкістану.

Як перадае тэлеканал НТВ, “складанасьці з Захадам Беларусь кампэнсуе высокай актыўнасьцю ў ЭўрАзЭС і вайскова-палітычным супрацоўніцтве зь сябрамі па АДКБ”.

Дагэтуль невядома, ці адбудзецца падчас саміту двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. Пра гэта не паведамляе ні прэсавая служба беларускага прэзыдэнта, ні прэсавая служба расейскага лідэра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG