На саміты ўжо прыляцелі прэзыдэнты Армэніі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі, Таджыкістану і Ўзбэкістану. Як паведамляе Беларускае тэлебачаньне, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустракаў іх у будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Міждзяржсавет, як чакаецца, сёньня разгледзіць праблемы фармаваньня мытнага саюзу, а таксама зацьвердзіць Канцэпцыю міжнароднай дзейнасьці ЭўрАзЭС. Апроч таго, прагучыць даклад Савету ў справе фінансава-эканамічнай палітыкі з прапановамі ўдасканаленьня стратэгіі й тактыкі разьвіцьця супольнасьці, у тым ліку працы дзеля далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Мяркуецца, што на саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы падпішуць пагадненьне аб Калектыўных сілах хуткага рэагаваньня ў рэгіёне.
У сувязі з правядзеньнем самітаў у Менску ўвялі надзвычайныя захады бясьпекі. Абмежаваны рух транспарту на цэнтральных вуліцах гораду. На трасе ад аэрапорту да Нацыянальнай бібліятэкі, якой прыбывалі прэзыдэнты, апроч супрацоўнікаў міліцыі знаходзілася шмат супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным. На высотных дамах ля Нацыянальнай бібліятэкі разьмешчаныя снайпэры, а ўладальнікаў крамаў ды іншых установаў у гэтым раёне папярэдзілі пра пэўныя абмежаваньні ў рэжыме працы.
Працу самітаў асьвятляюць каля двухсот карэспандэнтаў, у тым ліку і замежных. Тым ня менш, большасьці карэспандэнтаў беларускіх незалежных мэдыяў адмовілі ў акрэдытацыі. Не атрымалі яе і карэспандэнты Радыё Свабода.
Чакаецца, што па заканчэньні самітаў прэзыдэнты выступяць перад журналістамі, а потым павячэраюць у нефармальнай абстаноўцы на тэрыторыі гарналыжнага комплексу.
У Эўразійскую эканамічную супольнасьць і Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы ўваходзяць Беларусь, Расея, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан. У складзе АДКБ таксама Армэнія, а ў ЭўрАзЭС — Узбэкістан. Малдова, Украіна і Армэнія маюць статус назіральнікаў у ЭўрАзЭС.