Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў ня ўбачыў нічога новага ў ацэнках, дадзеных у дэклярацыі.
(Папоў: ) “Мы ўжо выказваліся наконт гэтых усіх папрокаў на наш адрас, таму ня лічым мэтазгодным дадаткова нешта тут казаць. Усё гэта мы ўжо чулі. Ніякім спэцыяльным чынам мы рэагаваць пакуль што не зьбіраемся. А наконт сутнасьці таго, што там напісана, мы ўжо неаднаразова выказваліся, таму — што тут яшчэ можна дадаць?”
Напярэдадні прыняцьця дэклярацыі лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка сустракаліся з кіраўніком Эўракамісіі Ж-М.Барозу. Паводле спадара Вячоркі, сытуацыя ў Беларусі знаходзіцца на парадку дня ў Эўразьвязе і ЗША.
(Вячорка: ) “Лукашэнкаўскія ўлады вельмі нэрвуюцца, калі бачаць каардынацыю паміж Злучанымі Штатамі і аб’яднанай Эўропай. Згадайма, што яны некалькі разоў зрывалі супольныя візыты высокапастаўленых дыпляматаў з абодвух берагоў Атлянтыкі. І, безумоўна, чарговыя дэклярацыі мала што мяняюць, але тут наймацнейшы бок, што дэклярацыя сумесная і ў ёй канстатуецца, што скаардынаваныя практычныя крокі даюць вынік”.
Спадар Вячорка выказаў пажаданьне, каб з боку Эўразьвязу і ЗША больш выразна акцэнтавалася трактоўка беларускай незалежнасьці як абавязковай умовы руху да дэмакратыі.
(Вячорка: ) “Але я мяркую, што пасьля тых заяваў, якія зрабілі высокапастаўленыя лідэры Эўразьвязу ў Брусэлі на сустрэчах з намі, гэта ёсьць не дыскусійным пытаньнем і для іх, і для Злучаных Штатаў. А для ЗША так было заўсёды”.
Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Красуцкага, у сумеснай дэклярацыі нічога новага не прагучала.
(Красуцкі: ) “Я ня думаю, што тут будзе бурная рэакцыя з боку дзяржаўных органаў на гэтыя заявы. Таму што яны маюць дэкляратыўны характар і палова зь іх ня мае пад сабой асновы. Гэта проста ідэалягічная ці маральная падтрымка пэўных палітычных сілаў у Беларусі і нічога больш”.
Паводле актывіста БСДП (Грамада) Уладзімера Нісьцюка, Аляксандар Лукашэнка на жорсткія заявы рэагуе жорстка. Таму Эўразьвяз і ЗША мусяць сфармаваць нейкі мэханізм для пераменаў у Беларусі.
(Нісьцюк: ) “Новая сытуацыя цяпер. Расея ультыматыўна спрабуе Беларусь пакласьці пад сябе. Калі Расея будзе ціснуць і нас душыць газам, — можа, знайсьці нейкія мэханізмы, я не скажу там — паўнацэннай падтрымкі Беларусі з боку Эўразьвязу — але трэба шукаць балянс. Калі нехта зацікаўлены, каб Беларусь была дэмакратычнай, каб у Беларусь прыйшла свабода, трэба шукаць нейкіх складаных шляхоў”.