Як паведамілі Радыё Свабода ў маскоўскім прадстаўніцтве Парлямэнцкага сходу, цяперашняя сэсія адметная. Беларускія і расейскія дэпутаты зьбяруцца 30-ы раз. Своеасаблівы юбілей спэцыяльна вырашана адзначыць у старажытным Полацку і маладым Наваполацку. Старшыня расейскай Дзярждумы Барыс Грызлоў падрыхтаваў юбілейны даклад з гучнай назвай “Дзесяць гадоў па шляху яднаньня: ад Парлямэнцкага сходу Супольнасьці Расеі і Беларусі да Парлямэнту Саюзнай дзяржавы”.
Між тым шмат палітыкаў у Расеі і Беларусі ацэньваюць пройдзены шлях інакш. Гаворыць былы дэпутат беларускага парлямэнту, сябра Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў:
(Бухвостаў: ) “Я наагул на гэты сход дэпутатаў парлямэнтаў Расеі і Беларусі гляджу, як на пустую трату грошай, што ідуць з саюзнага бюджэту за кошт падаткаплатнікаў дзьвюх краін. Таму што парлямэнты нічога не вырашаюць: як у нас, так і ўжо ў Расеі. Таму што там таксама моцная прэзыдэнцкая ўлада, а ў нас дыктатура”.
Паводле экспэртаў, юбілейную атмасфэру сэсіі Парлямэнцкага сходу атручваюць дачыненьні Беларусі і Расеі ў газавым пытаньні. Нагадаю, “Газпром” абвясьціў пра намер рэзка падвысіць кошту расейскага газу для беларускіх спажыўцоў у 2007 годзе. Відавочна, такія пляны могуць рэзка адбіцца на дабрабыце насельніцтва Беларусі. Ці маюць намер беларускія дэпутаты выказаць пратэст гэтым расейскім ініцыятывам на сёньняшняй сэсіі? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да аднаго з удзельнікаў сэсіі зь беларускага боку, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Куцка:
(Куцко: ) “Гэта звычайныя рабочыя пытаньні ўраду. І іх нам разглядаць, як я мяркую, у нейкай ступені нават неэтычна. Гэта пытаньне вялікай палітыкі, пытаньне суб’ектаў гаспадараньня. Таму я лічу, што гэта не пытаньне парлямэнту”.
Дарэчы, расейскія дэпутаты таксама не гараць жаданьнем абмяркоўваць на сэсіі газавае пытаньне. Вось што паведаміў Радыё Свабода маскоўскі прадстаўнік Парлямэнцкага сходу Аляксандар Жылін:
(Жылін: ) “Паколькі я ў “Газпроме не працую, я газавай праблемы не абмяркоўваю прынцыпова. Таму што гэта не мая сфэра. І Парлямэнцкі сход, як я мяркую, таксама ня будзе абмяркоўваць гэтай праблемы. Гэта праблема гаспадарчых суб’ектаў”.