Паводле Аляксандра Мілінкевіча, ён даводзіў сваім суразмоўцам, што праблема беларускай дэмакратычнай пэрспэктывы неад’емная ад праблемы зьберажэньня дзяржаўнай незалежнасьці. Як цьвердзіць былы кандыдат на прэзыдэнта, давялося “ўпершыню казаць пра гэта надзвычай сур’ёзна” прадстаўнікам уплывовых эўрапейскіх структураў:
(Мілінкевіч: ) “Некаторым здаецца, што сувэрэнітэт можна страціць і дэмакратызавацца празь іншую краіну. Іншыя лічаць, што трэба змагацца толькі за дэмакратыю, а сувэрэнітэт застанецца сам сабою. А можна страціць сувэрэнітэт за тыдзень альбо за месяц. І не набыць яго ўжо ніколі альбо празь некалькі стагодзьдзяў”.
Тэма сувязі дэмакратыі ды незалежнасьці адлюстроўвае той крызіс, які, на думку прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі (разам зь Мілінкевічам у перамовах удзельнічае і Вінцук Вячорка), насьпявае ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. І таму надзвычай важна, лічаць пасланцы зь Менску, казаць пра гэта цяпер, незадоўга да таго, як у Санкт-Пецярбурзе пройдзе саміт вялікай васьмёркі.
Спадар Мілінкевіч гаворыць, што занепакоенасьць беларускай апазыцыі знаходзіць абсалютнае разуменьне у Брусэлі:
(Мілінкевіч: ) “Галоўны наш аргумэнт такі — у краіне, дзе няма дэмакратычных працэдураў, няма празрыстых і свабодных выбараў, ня можа быць і рэфэрэндуму, які будзе прыняты дэмакратычнымі краінамі. І яны мусяць адкрыта сказаць: рэфэрэндум ва ўмовах Беларусі ня можа быць легітымным”.