Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн рыхтуе праект пашырэньня санкцыяў адносна Лукашэнкі


Радыё Свабода Дэпутат Кангрэсу ЗША Крыс Сьміт, прадстаўнік Рэспубліканскай партыі, які ў амэрыканскім парлямэнце кіруе камітэтам Эўрапейскай бясьпекі, камэнтуючы ўчорашняе рашэньне аб фінансавых санкцыях ЗША адносна А.Лукашэнкі заявіў агенцтву Асашыэйтэд Прэс, што дзеяньні ўраду ЗША зьяўляюцца “ясным сыгналам такім асобам, як Лукашэнка і ягоныя паплечнікі, якія нахабна парушаюць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы, што яны ня могуць знайсьці бясьпечнае месца ў ЗША для сваіх сумнеўных фінансавых здабыткаў”.

Спадар Сьміт таксама заявіў, што ён прапануе на гэтым тыдні законапраект з мэтай пашырэньня санкцыяў ЗША і Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG