Нагадаем, што ўчора ўвечары ў менскім аэрапорце на пытаньне нашага радыё, пра што пойдзе гаворка ў Брусэлі, Аляксандар Мілінкевіч адказаў, што ён будзе "ўпершыню казаць надзвычай сур''ёзна" пра тэму незалежнасьці Беларусі напярэдадні саміту вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбурзе. Саміт вялікай васьмёркі мяркуецца правесьці 15-17 ліпеня.
Радыё Свабода Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч 20 чэрвеня ў Брусэлі сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу ды прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Хасэлам Барэлем. Таксама заплянаваная размова з намесьнікам генэральнага сакратара Рады Эўразьвязу, Хавіера Саляны (спадар Саляна знаходзіцца цяпер ў адпачынку).
Самае папулярнае
1