Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 чэрвеня Мілінкевіч сустрэнецца з Барозу й Барэлем


Радыё Свабода Увечары 19 чэрвеня былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч вылецеў у Брусэль. Заўтра ён сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Хасэлам Барэлем ды іншымі ўплывовымі эўрапейскімі палітыкамі.

На пытаньне нашага радыё, пра што пойдзе гаворка ў Брусэлі, Аляксандар Мілінкевіч адказаў:

(Мілінкевіч: ) “Ёсьць дзьве тэмы для размоваў. Першая — тэма незалежнасьці Беларусі, і другая — тэма супрацоўніцтва Эўразьвязу з дэмакратычнай супольнасьцю Беларусі. І калі другую тэму мы ўжо абмяркоўвалі, дык пра першую будзем упершыню казаць надзвычай сур’ёзна напярэдадні саміту вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбурзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG