Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кардынал Сьвёнтак выходзіць на пэнсію


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня рымскі папа Бэнэдыкт XVI прыняў рашэньне аб вызваленьні з пасады Менска-Магілёўскага мітрапаліта кардынала Казімера Сьвёнтка. 91-гадовы беларускі кардынал пакінуў сваю пасаду згодна з каталіцкім кодэксам кананічнага права. Сёньня Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абрала свайго новага старшыню. Ім стаў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Як паведамілі нашаму радыё супрацоўнікі курыі Менска-Магілёўскай архедыяцэзіі кардынал Казімер Сьвёнтак сам папрасіў папу аб пераходзе на пэнсію. Паводле кананічнага права, герархі Касьцёлу сыходзяць на пэнсію, дасягнуўшы 75 гадоў. Але часам бываюць выключэньні. Казімер Сьвёнтак узначальваў каталіцкі Касьцёл у Беларусі з 1991 году. У 1994 годзе папа Ян Павал ІІ надаў яму годнасьць кардынала. З 1999 году ён быў старшынём Канфэрэнцыі біскупаў Беларусі.

Цяпер кардынал-пэнсіянэр будзе толькі выконваць абавязкі апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі. А адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі папам Бэнэдыктам XVI прызначаны 46-гадовы біскуп Антоні Дзям’янка. Канфэрэнцыю біскупаў Беларусі ўзначаліў 56-гадовы гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG