Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У вытворчасці знаходзяцца ордэны Айчыны трох ступеняў, Воінскай славы, Кастуся Каліноўскага, Францыска Скарыны.” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 7 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1926 год. Гаротны Беларус з Жодзішак:

“Вы добра ведаеце, што калі мы будзем пяяць свае родныя песьні, ці-то рэлігійныя, ці-то сьвецкія, калі мы ня будзем забывацца іх, калі мы будзем старацца гаварыць, у кожным мейсцы, сваею роднаю беларускаю моваю, калі мы ня будзем яе стыдацца і калі мы будзем яе пашыраць, толькі тагды мы палепшаем сваю гаротную долю, толькі ў гэтым залежыць нашая будучыня”.

“Советская Белоруссия”, 1966 год:

“У ноч на 5 чэрвеня сталіцу Ўзбэкістану зноў страсянуў магутны разрад падземнай энэргіі. Цэнтральная сэйсьмічная станцыя “Ташкент” чацьверты раз зарэгістравала землятрус моцай 7 балаў (папярэднія тры адбыліся 26 красавіка, 10 і 24 траўня). Эпіцэнтар ранейшы — раён цэнтру гораду... 461-ты штуршок, які адбыўся за паўтара месяца, зноў выклікаў моцныя страсеньні глебы. У цэнтры пашкоджаныя дамы. У раёне новай забудовы будынкі выстаялі на “выдатна”.

“Народная газета”, 1996 год:

“Выраб беларускіх узнагарод з каштоўных металаў даручаны падраздзяленню “Ювелір” Гомельскага вытворчага аб’яднання “Крышталь”. Яны будуць выкананы з серабра 920-й пробы з пазалотай і распісаны высокатэмпературнымі эмалямі. А “Герой Беларусі” — вышэйшая ўзнагарода рэспублікі — яшчэ і з рубінавымі промнямі. Акрамя яе ў вытворчасці знаходзяцца ордэны Айчыны трох ступеняў, Воінскай славы, Кастуся Каліноўскага, Францыска Скарыны. Першую партыю ўзнагарод у колькасці 700 штук збіраюцца вырабіць да лістапада гэтага года”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG