“Беларуская крыніца”, 1926 год. Цікавы паведамляе з Браслаўскага павету:
“Ня ўсе ў нас на тэатр хочуць паважна глядзець, як на навуку жыцьця. Адны ідуць туды вот так сабе, абы час прадлакаць. Другія ідуць, каб толькі там сьмяяцца і калі на прадстаўленьні сьмехаў мала, дык і тэатр для іх траці значэньне. Трэція ж на прадстаўленьні зусім ня ходзяць. Але ў нас ёсьць немалая жменька і такіх людзей, якія з тэатру карыстаць умеюць і для гэтых апошніх тэатр робіцца ў жыцьці так патрэбным, як хлеб штодзённы”.
“ЛіМ”, 1936 год. Пра прыезд у Менск тэатру імя Мейерхольда на чале з Усеваладам Мейерхольдам:
“У гэты-ж дзень, вечарам у памяшканні БДТ-1 тэатр распачаў сваю работу. Была паказана пастаноўка “Горе уму” па Грыбаедаву… Пасля другой дзеі і пасля спектакля гледачы наладзілі бурную авацыю народнаму артысту рэспублікі Ус.Мейерхольду і акторам, якія з выключна высокім майстэрствам сыгралі спектакль… На першым спектаклі прысутнічалі члены ЦК КП(б)Б і ўраду”.
“Настаўніцкая газета”, 1986 год:
“Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, 75 мільёнаў дзяцей у капіталістычных і маладых незалежных краінах вымушаны працаваць, каб зарабіць сабе на пражыццё… Мільёны іх пазбаўлены магчымасці хадзіць у школу. У той жа час павялічваюцца асігнаванні на гонку ўзбраенняў. А для таго, каб пракарміць усіх галадаючых дзяцей свету, дастаткова выкарыстаць толькі 10% сродкаў, што ідуць на гэтыя мэты”.