За дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, увечары 18-га сакавіка, зь менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна вышлі некалькі мужчын з тварамі выпівохаў. Яны абураліся, што іх “выкінулі на мароз, нават не пакарміўшы вячэрай”. “Прэч адсюль, цяпер не да вас!”,– прагучала з-за дзьвярэй.
Сьведкамі гэтага эпізоду сталі людзі, якія стаялі ў чарзе з перадачамі. Яны зразумелі, зь якой мэтай камэры вызваляюць ад алькаголікаў, хуліганаў: ужо праз два дні канвэер запрацаваў на ўсю моц і да 25 сакавіка ў турму зьмясьцілі каля 700 вязьняў.
Дзе ім знайшлося месца? Няўжо звычайны менскі ізалятар для бамжоў і сямейных дэбашыраў ад пачатку быў разьлічаны на такую колькасьць “пастаяльцаў”?
Дзяжурны Акрэсьцінскай турмы згадаў, што ўладкаваўся туды ў 1979 годзе, а “турма ўжо гады два як працавала”. Паводле міліцыянта, спачатку ў турме штодня сядзелі па 40-50 чалавек, цяпер бываюць дні, калі і ў тры разы болей. Маё пытаньне, чым тлумачылася пабудова новага корпусу, турэмны ахоўнік адрасаваў прэсавай службе менскай міліцыі. Кіраўнік прэсавай службы Алег Сьлепчанка:
(Сьлепчанка: ) “Магу толькі сказаць, што ізалятар часовага ўтрыманьня быў адкрыты ў гэтым годзе і, паводле маіх зьвестак, усе сусьветныя нормы і стандарты ў гэтай установе ўлічаны і выконваюцца”.
Паводле Алега Сьлепчанкі ў новым корпусе Акрэсьцінскай турмы вязьняў рэгулярна водзяць у душ, ім выдаюць пасьцельную бялізну, у камэрах цёпла і суха. Аднак чамусьці нічога гэтага ня зьведалі абаронцы намётавага лягеру, якіх прывезьлі з Кастрычніцкай плошчы раніцай 24 сакавіка. Мянчанка Надзея Батура згадвае:
(Батура: ) “Мы чацьвёра спалі на двух ложках. Гэта дошкі абабітыя мэталічнымі вугалкамі. Было вельмі холадна, але нічога ўзяць, каб дадаткова накрыцца, нам не дазволілі”.
І ўсё ж перамены адбываюцца. Праваабаронца Валер Шчукін, які з канца 1990-х сядзеў на Акрэсьціна болей за пяць разоў і нават сустракаў там Новы год, згадвае, як выдавалі абрэзаныя, бяз ручак, лыжкі. Давялося пісаць скаргі і абвяшчаць акцыі пратэсту. Яшчэ Валер Шчукін лічыць сваёй перамогай паляпшэньні ў рэжыме харчаваньня:
(Шчукін: ) “Сталі карміць штодня, бо раней кармілі праз дзень. І так бывала, што чалавек трапляе туды пасьля вячэры, а наступны дзень “пралётны”, у выніку людзі болей за два дні галадавалі”.
У змаганьні за правы вязьняў Валеру Шчукіну давялося нават зьведаць акрэсьцінскі карцэр – каменны “стакан” два на два мэтры, вільготны і халодны. Былы вязень згадаў, што ў карцэр зьмяшчалі і жанчын, якіх ахоўвалі міліцыянты-мужчыны. Паводле праваабаронцы, міжнародныя стандарты гэта забараняюць.
Але некаторыя арыштанткі Акрэсьціна захавалі пра вартаўнікоў і нядрэнныя ўспаміны. Пасьля маршу “пустых каструль” на нарах апынулася былая дэпутатка Людміла Гразнова:
(Гразнова: ) “Я вам скажу, што й сярод іх бываюць нармальныя людзі, якія ўсё добра разумеюць. Яны аказвалі нам пэўныя знакі ўвагі. Гарачую ваду прыносілі, хаця гэта не прадугледжана. Калі гэта ты адчуеш у камэры, то ўсё – неба ў зорках, такая радасьць! Нават цяпер, праз шэсьць гадоў, я згадваю гэтыя пачуцьці”.
Шмат вядомых апазыцыянэраў прайшлі праз Акрэсьцінскую турму задоўга да падзеяў, зьвязаныя з Плошчай. Напрыклад, Сяргей Антончык, Аляксандар Дабравольскі, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька... Адным зь першых палітыкаў, які апынуўся на тых нарах, быў неўзабаве зьніклы Віктар Ганчар. Яго арыштавалі ў сакавіку 1999 года за спробу правесьці паседжаньне апазыцыйнага Цэнтрвыбаркаму. Колішні начальнік менскага сьледчага ізалятару Алег Алкаеў згадаў, як пачуў пра Ганчара на міліцэйскай нарадзе.
(Алкаеў: ) “Калі Ганчар там сядзеў і абвяшчаў галадоўку, кіраўнік гарадзкой міліцыі Барыс Тарлецкі пытаўся на нарадзе, што трэба рабіць, калі галадае чалавек? У іх не было ніякай інструкцыі, у іх гэта ўпершыню здарылася, і яны пыталіся, што рабіць з галадоўнікам. А ў той час законы сталі больш гуманнымі і ўжо лічылася, што галадоўка – права кожнага чалавека”.
Нягледзячы на гэтае права, Віктара Ганчара ў Акрэсьцінскай турме прымусова пакармілі – праз шлянг у горла ўлілі ежу. Жонка зьніклага палітыка Зінаіда лічыць, што гэта было не праявай міласэрнасьці, а хутчэй фізычным і маральным катаваньнем. Падчас галадоўкі Зінаіда літаральна прарвалася да мужа ў камэру. Тады гэта яшчэ было магчыма.
(Зінаіда Ганчар: ) “Гэта каменны мех, каменны мех з нарамі і ўнітазам, альбо проста дзіркай у падлозе, я не пасьпела разгледзець, бо там было напалову цёмна, і мяне ж туды ніхто не пускаў, я сама туды заскочыла паглядзець, у якіх умовах сядзіць мой муж. Здаецца, гэта было на пяты дзень ягонай галадоўкі”.
Яшчэ праз пяць дзён канчаўся тэрмін, на які асудзілі Віктара Ганчара. Ля брамы турмы палітыка чакалі сваякі і журналісты, але не дачакаліся. У аўтобусе з зацямнёным шклом прыкаванага кайданкамі да поручняў палітыка вывезьлі з Акрэсьціна і непадалёк ад дому выкінулі ў прыдарожны сьнег. Гэты акт запалохваньня, аднак, меў адваротны вынік: Ганчар не скарыўся – да апошняга дня свайго жыцьця ён працягваў палітычную барацьбу.
Пасьля падзеяў на Плошчы пра тую турму ўведалі тысячы людзей. І амаль усе задавалі пытаньне: чаму гэтак здарылася, што імем Героя Савецкага Саюза лётчыка Барыса Акрэсьціна, які загінуў падчас вызваленьня Менску ад фашыстаў, названая вуліца, дзе стаіць турма? “Напэўна, ёй больш бы пасавала назва Турэмнай, Гулагаўскай, а мо нават Паўлічэнкаўскай – па імені сумнавядомага палкоўніка СОБРу”, – напісаў у інтэрнэце жыхар Менску Васіль Пінчук неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.