Некалькі дзесяткаў сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, а таксама прадстаўнікоў незарэгістраваных моладзевых арганізацый сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Яны разгарнулі расьцяжку: “Не – фашызму!” І ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі.
(Скандаваньне: ) "Жыве Беларусь!"
Намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі выступіў перад прысутнымі:
(Беленькі: ) "Мы гаворым: Лукашэнка ня быў абраны прэзыдэнтам. Гэта – фальш. Мы гаворым: мы вольныя людзі, мы беларусы на сваёй зямлі! Тут заўтра плянуецца інаўгарацыя псэўдапрэзыдэнта. Яны думаюць пасьля брутальных акцый зьбіцьця беларускіх народ на каленях – гэта няпраўда! Беларусы любяць сваю Радзіму. Мы любім свабоду і дэмакратыю, і мы будзем свабоднай і дэмакратычнай краінай, таму што ў нас ёсьць цудоўная моладзь, якая тут пра гэта заявіла".
Адразу пасьля выступу Юрася Беленькага спэцназаўцы ў форменнай вопратцы і ў цывільным пачалі выціскаць людзей з плошчы ў бок вуліцы Янкі Купалы.
(Жанчына: ) "Вы, хлапцы, што – фашысты? Фашысты? Патрыёты беларускія? Халуі маскоўскія! Адпусьціце!"
У жанчынаў вырывалі сьцягі і кідалі іх у сьметніцы. На вуліцы Янкі Купалы спэцназаўцы ў форме вярнуліся на плошчу, а міліцыянты ў цывільным пайшлі за натоўпам. У выніку затрымана некалькі удзельнікаў акцыі. Сярод іх – Уладзімер Мікалаеў, Юрась Беленькі, Ільля Шыманскі і непаўналетнія Ўладзімер Богач і Эдуард Бокі. Іх адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.
Супрацоўнік міліцыі запіхвае ў сьметніцу адабраны у аднаго з удзельінкаў акцыі бел-чырвона-белы сьцяг
Выступае Юрась Беленькі