На рэфэрэндуме і парлямэнцкіх выбарах 2004 году гэты літоўскі дасьледны цэнтр каардынаваў правядзеньне экзыт-полу ў Беларусі. У чым зьмяніліся ўмовы? Гаворыць дырэктар балтыйскай філіі арганізацыі Гэлапа Раса Алішаўскене:
(Алішаўскене: ) "З аднаго боку была інфармацыя і заявы з боку ўладаў, што яны разглядаюць магчымыя экзыт-полы, каардынаваныя з-за мяжы, як парушэньне правапарадку ў Беларусі. З другога боку былі спробы запалохваць выклікаць у розныя органы ўлады людзей, якія дапамагалі нам праводзіць апытаньні. Трэці момант – гэта тое, што паводле новых патрабаваньняў тыя, хто праводзіць апытаньні, павінны перадаваць уладам інфармацыю аб рэспандэнтах. Ніякае ананімнае апытаньне ў такіх умовах немагчымае. Чалавек павінен адказваць ледзь не пад подпіс, і гэта робіць немагчымым нармальнае навуковае дасьледаваньне, дзе б людзі давяралі, што іх адказы будуць ананімнымі".
А ці рабіла Балтыйская філія арганізацыі Гэлапа спробы правесьці экзыт-пол у Беларусі сёлета?
(Алішаўскене: ) "Гэтым разам мы разглядалі розныя магчымасьці, ці можна будзе правесьці экзыт-пол. Ужо некалькі месяцаў таму стала зразумела, што гэта будзе вельмі цяжка, а апошнім часам стала зразумела, што гэта немагчыма. Адным з самых значных матываў было тое, што падстаўляць пад пагрозу людзей, якія б дапамагалі нам, мы таксама не маглі".
У дзень галасаваньня 19 сакавіка ў Беларусі экзыт-полы праводзілі два цэнтры “ECOOM” і сацыялягічная служба камітэта міжнародных моладзевых арганізацыяў. Як дырэктар Балтыйскай філіі арганізацыі Гэлапа ацэньвае ступень кампэтэнтнасьці гэтых арганізацыяў?
(Алішаўскене: ) "Калі шчыра – то вельмі нізка. Абодва яны абвяшчалі, што рабілі экзыт-полы падчас рэфэрэндуму ў 2004 годзе, тады яны пачалі абвяшчаць вынікі ў 12 гадзінаў дня. Гэтым разам – наваіт раней, у 10 гадзінаў раніцы. Узьнікае пытаньне, якія мэтоды выбаркі выкарыстоўваліся. Раніцай абвяшчалася, што апытаньне ідзе па двух тысячах васьмістах участках і апытана крыху больш за 6000 чалавек. Менш за тры выбаршчыка на ўчастак і ўжо абвяшчаюць вынікі.
Ні ў якой краіне вынікі экзыт-полу не абвяшчаюцца да закрыцьця ўчасткаў. Ужо гэта ўзьнімае шмат пытаньняў, ці праводзілася апытаньне наагул".