Максымальны ўзровень рэнтабэльнасьці пры фармаваньні кошту навучаньня не павінен перавышаць 30 працэнтаў. Ва ўказе таксама гаворыцца, што грошы студэнтаў мусяць выдаткоўвацца, у прыватнасьці, на такія мэты як аплата працы выкладчыкаў і гаспадарчыя патрэбы.
На думку незалежных экспэртаў, дакумэнт скіраваны на ўмацаваньне цяперашняга дзяржаўнага курсу ў сфэры адукацыі. Між тым, платнага навучаньня ў дзяржаўных установах не павінна быць, лічыць, напрыклад, дырэктар ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас:
(Колас: ) “На маю думку, гэта абсалютна ненармалёва. Ва ўсім сьвеце ёсьць бюджэтныя навучальныя ўстановы і ёсьць прыватныя навучальныя ўстановы і гэта ўсё падзелена і гэта ўсё празрыста і ясна. Бюджэтныя ж навучальныя ўстановы, якія падрабляюць прыватнымі паслугамі, гэта наша савецкае ноу-хау, і гэта прыкмета недастатковай цывілізаванасьці. У нашых умовах казаць пра грамадзкую думку і пра вырашэньне гэтых пытаньняў грамадзянамі не выпадае. Таму гэта цалкам свавольства ўладаў”.
Думку спадара Коласа падзяляе і былы прарэктар Белдзяржунівэрсытэту Анатоль Паўлаў:
(Паўлаў: ) “Платная адукацыя ў дзяржаўных установах азначае, што насельніцтва плаціць двойчы за адукацыю. Спачатку яны адлічылі падаткі, каб утрымліваць так званую бясплатную адукацыю. А потым калі дзіця не паступіла, кажуць, што ты яшчэ раз заплаці. Калі б кіраўніцтва клапацілася насамрэч пра моладзь, дык выдзяляла б з бюджэту дадатковыя асыгнаваньні”.
Паводле спадара Паўлава, платнае навучаньне павінна мець месца толькі ў прыватных навучальных установах. Былы прарэктар Белдзяржунівэрсытэту перакананы, што са зьменай улады ў Беларусі зьменіцца і палітыка ў гэтай сфэры, паводле якой платнага навучаньня ў дзяржаўных установах не будзе.