У нашым цыкле перадачаў пра тое, як будуць галасаваць беларусы ў замежжы, мы найперш высьвятляем пытаньне: наколькі беларуская дзяржава забясьпечвае сваім грамадзянам магчымасьць практычна рэалізаваць іх права выбіраць прэзыдэнта краіны на выпадак іх адсутнасьці ў краіне пад час галасаваньня?
Сёньня мы даведаемся пра тое, што зроблена ў справе падрыхтоўкі да выбараў беларускім дыпляматычным прадстаўніцтвам у Расейскай Фэдэрацыі. Як вядома, нядаўна паміж Беларусьсю і Расеяй падпісана пагадненьне аб свабодным перамяшчэньні грамадзянаў. Не сакрэт, што і да гэтага шмат беларусаў выяжджала на заробкі ў гэтую краіну.
Я зьвязалася па тэлефоне з беларускай амбасадай у Маскве, вось што паведаміў прэс-сакратар амбасады сп. Аляксандр Гардзейчык:
(Гардзейчык: ) "Я магу вас інфармаваць, што ў адпаведнасьці зь дзеючым выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Расейскай фэдэрацыі ўжо вызначаны месцы для галасаваньня. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Маскве, у аддзяленьні амбасады ў Калінінградзе, аддзяленьні амбасады ў Краснадары і аддзяленьні беларускай дыпляматычнай місіі ў Санкт-Пецярбургу. Ужо створаныя і дзейнічаюць участковыя выбарчыя камісіі.
Паведамленьне пра выбары было накіравана ў больш як 300 расейскіх фэдэральных і рэгіянальных друкаваных выданьняў. 27 студзеня ў "Российской газете" – гэта вядучае выданьне Расейскай Федэрацыі, мае тыраж больш за 400 тысячаў экзэмпляраў – была апублікаваная інфармацыя для нашых выбаршчыкаў.
Цяпер дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі вядзецца праца па рассылцы запрашэньняў на выбары беларускім грамадзянам, якія стаяць на консульскім уліку. Ужо накіравана каля паўтары тысяч такіх запрашэньняў.
Таксама хачу заўважыць, што мы абавязкова інфармуем пра тое, што грамадзяне ў выпадку немагчымасьці прыйсьці на выбарчы ўчастак менавіта 19 сакавіка, у адпаведнасьці з законам маюць права галасаваць датэрмінова з 14 па 18 сакавіка.
У падрыхтоўцы да выбараў нам аказваюць дапамогу беларускія зямляцтвы ў Расеі. У іх ёсьць інфармацыя, якую мы ім даслалі – плякаты, выбарчы кодэкс. Гэтыя матэрыялы мы накіравалі недзе 80 арганізацыям беларусаў у Расеі".
Як падсумаваў сваё паведамленьне сп. Гардзейчык, амбасадай зроблена нямала, каб забясьпечыць ход выбарчай кампаніі. На інтэрнэт-сайце амбасады можна знайсьці ўсю неабходную інфармацыю.
У пачутай інфармацыі зьвернем увагу на тое, што ўсе чатыры выбарчыя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі эўрапейскай часткі Расейскай фэдэрацыі. Ізноў жа не сакрэт, што беларускія грамадзяне працуюць і за Ўралам, у Сыбіру, на Далёкім Усходзе. Беларуская амбасада мае свае аддзяленьні ў Екацярынбургу, Новасібірску, Цюмені, Хабараўску. Але, выбарчыя ўчасткі пры іх не створаныя, бо там няма консульскіх службаў.
Як жа будуць галасаваць беларускія грамадзяне ў Сыбіру, за тысячы кілямэтраў ад Масквы? Возьмем, да прыкладу, Іркуцк, дзе існуе актыўнае беларускае жыцьцё. Я зьвярнулася да старшыні Іркуцкага Беларускага таварыства імя Чэрскага Алега Рудакова.
(Сурмач: ) "Сп. Алег, ці ёсьць у вашым Таварыстве і ўвогуле ў Іркуцку беларусы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і як яны змогуць прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?"
(Рудакоў: ) "Безумоўна, у нас у Іркуцку ёсьць шмат людзей, якія зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Аднак галасаваць яны не змогуць ніяк, таму што ў нашым рэгіёне няма ні прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь, ні консульства, ні якой іншай установы. Па гэтай прычыне тут ня будуць арганізаваныя выбары, і беларускія грамадзяне тут, на жаль, ня змогуць выказаць сваё меркаваньне і прагаласаваць.
Я ведаю, што, напрыклад, калі былі выбары ва Ўкраіне, то ўкраінскія ўлады зрабілі ўсё дзеля таго, каб адчыніць як мага больш па ўсёй Расеі выбарчых участкаў, і нават у нас у Іркуцку быў створаны ўчастак, хаця таксама тут няма ні іхнага консульства, ні прадстаўніцтва. Але яны прыслалі дэлегацыю, дамовіліся нейкім чынам, і тут была магчымасьць украінцам прагаласаваць".
Я пацікавілася ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, што яны могуць параіць беларускім грамадзянам у сыбірскіх рэгіёнах Расейскай фэдэрацыі адносна таго, як яны могуць прагаласаваць у дзень выбараў. Загадчыца арганізацыйна-прававога аддзелу ЦВК сп. Надзея Кісялёва на маё пытаньне адказала: “А колькі там гэтых людзей?”.
Прэс-сакратар міністэрства замежных справаў сп. Андрэй Папоў таксама ня здолеў адказаць больш канкрэтна пра тое, якія неадольныя праблемы не дазваляюць мець больш выбарчых участкаў. Я вымушана была задаволіцца ягонай канстатацыяй: “Што маем, тое маем”.
Заглянем і ў далёкае замежжа. Мы ўжо паведамлялі мінулы раз пра выбарчыя ўчасткі ў ЗША, дзе ня ўсім беларускім грамадзянам будзе лёгка пераадолець вялізныя адлегласьці і дабрацца да выбарчых скрыняў.
Падобная сытуацыя і ў суседняй Канадзе. Сп. Ілона Юрэвіч, старшыня выбарчай камісіі пры беларускай амбасадзе ў Канадзе, на маё пытаньне, якія выбарчыя ўчасткі будуць працаваць у гэтай краіне, паведаміла:
(Юрэвіч: ) “Толькі адзін, канадыйскае заканадаўства дазваляе зрабіць толькі там, дзе ёсьць беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва. У Канадзе ёсьць толькі амбасада ў Атаве, на жаль. Вялікія адлегласьці, але нічога не зробіш. Нехта прыедзе, бо нам ужо званілі. Мы ўжо разаслалі паведамленьні. Некаторыя беларусы прыедуць з Таронта, з Манрэалю”.
(Сурмач: ) "Колькі кіляметраў да Таронта?"
(Юрэвіч: ) "450 км".
(Сурмач: ) "Вы сказалі, што накіравалі запрашэньні прыкладна 400 грамадзянам. Але, пэўна, далёка не ўсе выбаршчыкі ахопленыя?"
(Юрэвіч: ) “Людзі зьмяняюць часам месца жыхарства і не паведамляюць новыя адрасы ў амбасаду”.
(Сурмач: ) "У такім выпадку ёсьць вельмі простае выйсьце, як паведаміць пра выбары ўсім – разьмясьціць інфармацыю на інтэрнэт-сайце. Так зрабілі шмат якія беларускія амбасады. Ці маеце вы свой сайт?"
(Юрэвіч: ) “Не, на жаль, ня маем, аб гэтым пытаньне ставілася ўжо даўно, але ёсьць чарга”.
(Сурмач: ) "Але ж, трэба неяк інфармаваць людзей".
(Юрэвіч: ) “Мы ва ўсіх расейскамоўных газэтах далі паведамленьне. Некаторыя людзі звоняць пасьля гэтага і паведамляюць свае адрасы, і мы ўключаем іх у сьпісы выбаршчыкаў”.
(Сурмач: ) "Сытуацыя такая, пагадзіцеся, што ня ўсе патэнцыяльныя выбаршчыкі могуць выкарыстаць сваё права на галасаваньне..."
(Юрэвіч: ) “Права маюць усе, але некаторыя, напрыклад, з Эдманду, нам звоняць і кажуць, што ня змогуць прыехаць, бо далёка”.
Старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады сп. Зьміцер Эльяшэвіч жыве ў Таронта.
(Сурмач: ) "Сп. Зьміцер, Вы грамадзянін Беларусі, як зьбіраецеся галасаваць?"
(Эльяшэвіч: ) “Я ня буду ўдзельнічаць у выбарах. Зь якога погляду не вазьмі, я не думаю, што гэтыя выбары будуць сапраўднымі выбарамі. З другога боку, і адлегласьць таксама адыгрывае сваю ролю, 400 км – гэта даволі далёка”.
(Сурмач: ) "Сярод сяброў Згуртаваньня ёсьць яшчэ беларускія грамадзяне?"
(Эльяшэвіч: ) “Так, я думаю, што кожны сам за сябе будзе вырашаць, людзі самі будуць думаць, ці ехаць ім у Атаву, ці не”.
(Сурмач: ) "Вядома, што бальшыня беларусаў жыве ў Таронта і для ўсіх астатніх, як і для Вас, таксама можа мець вырашальнае значэньне адлегласьць".
(Эльяшэвіч: ) “Так, у Таронта значна больш беларусаў, людзі едуць пераважна ў Таронта, бо тут лягчэй знайсьці працу. Але таксама ёсьць нашы людзі ў Альбэрце, у Вінніпэгу – ім будзе даволі цяжка прыняць удзел у галасаваньні, нават, можна сказаць, што немагчыма”.
На інтэрнэт-сайце ЦВК разьмешчана інфармацыя пра тое, што для правядзеньня выбараў за межамі Беларусі арганізаваны 41 выбарчы ўчастак у 32 краінах. Участкі ствараліся там, дзе на консульскім уліку ёсьць ня менш за 20 беларускіх грамадзянаў.
Пад час мінулых прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе па-за межамі Беларусі было адчынена 40 выбарчых участкаў, цяпер дадаўся толькі ўчастак у Краснадарскім краі Расеі, так што структура выбарчых органаў у замежжы амаль не зьмянілася.
У выніку, як і раней, ня ўсе беларускія грамадзяне на сёлетніх выбарах будуць мець магчымасьць выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права голасу.