У літоўскім Сойме сёньня кіраўніцтва вызначыла, што назіральнікамі на выбары ў Беларусь паедуць 10 або 11 дэпутатаў. Сябры парлямэнцкага камітэту замежных справаў аспрэчваюць гэткае рашэньне, паколькі жадаючых паехаць больш. Як найменей 16 літоўскіх парлямэнтароў выказалі жаданьне ехаць у Беларусь 19 сакавіка.
Абмежаваньне колькасьці назіральнікаў парлямэнцкае кіраўніцтва тлумачыць матэрыяльнымі чыньнікамі. На паездку назіральнікаў ад літоўскага Сойму плянуецца выдаткаваць ня больш за 100 тысяч літаў (каля 30 тысяч даляраў).
Паколькі беларускія ўлады пагадзіліся толькі на назіральнікаў ад АБСЭ, у Менск плянуюць паехаць усе пяцёра сяброў дэлегацыі літоўскага Сойму Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Іх павінны суправаджаць пяцёра супрацоўнікаў канцылярыі Сойму. Аднак сябры парлямэнцкага камітэту замежных справаў і дэлегацыяў НАТО і Рады Эўропы зь літоўскага Сойму заявілі, што павінны паехаць і іхныя прадстаўнікі. Парлямэнцкі камітэт замежных справаў прыняў адмысловае рашэньне, каб іхны прадстаўнік дэпутат Генрыкас Жукаўскас быў улучаны ў дэлегацыю назіральнікаў ад АБСЭ. Літоўскі дэпутат ад партыі кансэрватараў, Эмануэліс Зінгерыс, сябра камітэту замежных справаў і парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”, заявіў, што таксама будзе змагацца за права паехаць у Беларусь назіральнікам на выбары.
Парлямэнтары, якія жадаюць ехаць у Беларусь, нагадваюць пра заклік прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў даслаць як мага больш назіральнікаў на выбары.
Віцэ-сьпікер Сойму Вікторас Мунцьянас, дэпутат ад партыі Працы, цьвердзіць, што “ў любым выпадку выбары адбудуцца паводле сцэнару Лукашэнкі”. Вікторас Мунцьянас заявіў сёньня ў інтэрвію літоўскаму радыё Навінаў (“Žinių radijas ”), што дасылаць вялікую колькасьць назіральнікаў – бессэнсоўна.
(Мунцьянас: ) “Узьнікае пытаньне, што там назіраць, калі ўвесь сцэнар выбараў ужо вядомы. Я нават думаю, што вялікая колькасьць назіральнікаў можа нейкім чынам быць выкарыстаная ў нядобрых мэтах – маўляў, колькі было назіральнікаў, а вынікі ўжо і вядомыя”.
Кіраўнік Вышэйшай выбарчай камісіі Зянонас Вайгаўскас згаджаецца з аргумэнтамі віцэ-сьпікера, але кажа пры гэтым, што ўпэўнены, што Беларусь вернецца да дэмакратыі і назіральнікі могуць паўплываць на гэта. Зянонас Вайгаўскас нагадвае, што ў 2001 годзе міжнародныя арганізацыі вырашылі ня ўдзельнічаць у аналягічных выбарах, паколькі загадзя было вядома, хто выйграе выбары і што выбары ня будуць свабоднымі і дэмакратычнымі.
(Вайгаўскас: ) “Цяпер прынятае рашэньне – у якіх бы ўмовах не адбываліся выбары, назіраць за імі. Удзел міжнародных назіральнікаў цяпер створыць умовы, каб на будучых выбарах пачалі ўсталёўвацца дэмакратычныя стандарты. Калі ня будзе назіральнікаў, будзе значна больш парушэньняў. Прысутнасьць назіральнікаў вымусіць беларускія ўлады старацца, каб выбары набылі дэмакратычны характар”.
Чацьвёра сябраў Вышэйшай выбарчай камісіі Літвы заявілі пра сваё жаданьне паехаць назіральнікамі на выбары ў Беларусь.
Іншыя літоўскія парлямэнтары яшчэ раней заявілі, што іх досьвед назіраньня на мінулых выбарах сьведчыць, што няма сэнсу ехаць назіральнікамі на выбары ў Беларусь. У прыватнасьці, сябра парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Вацлаў Станкевіч ня раз падкрэсьліваў, што пры цяперашніх законах пра выбары і СМІ ў Беларусі справядлівыя і дэмакратычныя выбары ня могуць адбыцца.