Гаворыць вядомы праваабаронца Гары Паганяйла:
(Паганяйла: ) “Я сёньня зьвярнуўся са скаргай у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на рашэньне Цэнтрвыбаркаму ад 17 лютага гэтага году аб прызнаньні гэтага рашэньня незаконным. Сутнасьць у тым, што Лукашэнка ня мае права балятавацца на трэці тэрмін прэзыдэнтам”.
У скарзе гаворыцца, што рэфэрэндум, які адбыўся ў 2004 годзе і які скасаваў абмежаваньне прэзыдэнцтва Лукашэнкі двума тэрмінамі, быў праведзены з грубымі парушэньнямі заканадаўства і супярэчыць Канстытуцыі. У дакумэнце таксама зазначана, што Лукашэнка скарыстаў высокую пасаду прэзыдэнта ў сваіх асабістых мэтах, парушыў прэзыдэнцкую прысягу, у якой абяцаў “захоўваць і абараняць Канстытуцыю”. А паколькі сёньняшняя рэгістрацыя Лукашэнкі ў якасьці кандыдата адбывалася на падставе вынікаў згаданага рэфэрэндуму, то такое рашэньне Цэнтрвыбаркаму, як лічыць спадар Паганяйла, зьяўляецца незаконным:
(Паганяйла: ) “Мы ставім пытаньне пра тое, што Цэнтральная камісія зарэгістравала ў якасьці кандыдата асобу, якая ня мае права балятавацца ў прэзыдэнты. Пра гэты сёньня выразна сказалі практычна абодва прэтэндэнты на пост прэзыдэнта – і Казулін, і Мілінкевіч”.
Мяркуецца, што ініцыятыва пратэсту супраць рэгістрацыі Лукашэнкі будзе падтрымана шырокай грамадзкасьцю. Гэтаксама лічыць і праваабаронца Ігар Леднік:
(Леднік: ) “Я лічу, што кожны грамадзянін, які бачыць, што парушаюцца яго правы як выбаршчыка, мае магчымасьць у трохдзённы тэрмін накіраваць гэтую скаргу”.