Міліцыянты адразу папярэдзілі, што ніякіх юрыдычных прэтэнзіяў ня маюць і заявілі, што ня хочуць іх мець і надалей — інакш абяцалі вялікія праблемы. Маўляў, і выклікалі дзеля таго, каб папярэдзіць. Міліцыю таксама цікавіла, дзе і за якія сродкі Андрэй Шадура друкуе свой бюлетэнь.
Бюлетэнь “Інфарматар” выходзіць накладам 299 асобнікаў. Выйшла шэсьць нумароў, цяпер рыхтуецца сёмы. Андрэй Шадура зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Астравецкім раёне.
Бюлетэнь “Інфарматар” выходзіць накладам 299 асобнікаў. Выйшла шэсьць нумароў, цяпер рыхтуецца сёмы. Андрэй Шадура зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Астравецкім раёне.