З пастановаю суду, дзе засьведчана, што ён займаўся датэрміновай агітацыяй, кіраўнік віцебскага штабу Аляксандра Мілінкевіча катэгарычна ня згодны. Як было зафіксавана ў міліцэйскім пратаколе, пры затрыманьні ўночы з 30-га на 31-га сьнежня ў ягонай машыне знайшлі каляндарыкі і плякаты з партрэтамі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама віншавальныя паштоўкі з новым 2006-м годам. Спадар Жаляпаў перакананы, што ніводзін з гэтых друкаваных матэрыялаў ня ўтрымлівае агітацыйнага зьместу.
(Жаляпаў: ) “Гэта адназначна ня ёсьць агітацыйнымі матэрыяламі. І я нават спасылаўся ў судзе на інтэрвію спадарыні Ярмошынай, якая казала, што матэрыялы, у якіх няма заклікаў да галасаваньня, ня ёсьць агітацыйнымі. Так што я ня згодны з гэтым прысудам”.
Ня згодны спадар Жаляпаў і з абвінавачаньнем у незаконным распаўсюдзе, асабліва паводле фармулёўкі судзьдзі Валянціны Міхасёвай, якая запісала ў пастанове, што падсудны “меў відавочная намеры распаўсюдзіць друкаваныя матэрыялы”.
(Жаляпаў: ) “Аказваецца, у нашай краіне можна судзіць ужо нават за намеры! І кожны нармальны чалавек разумее, што перавозка чаго-небудзь – гэта яшчэ не распаўсюд. Але ж у нашай краіне лёгікі няма, і ўсе дзеяньні людзей, ня згодных з цяперашнімі парадкамі ў дзяржаве, міліцыяй трактуюцца так, як хочацца міліцыянту”.
Дарэчы, міліцыянтаў з Кастрычніцкага райаддзелу, якія праводзілі дагляд машыны Хрыстафора Жаляпава і прыйшлі на пасяджэньне ў якасьці сьведкаў, судзьдзя ня стала нават апытваць, зазначыўшы, што цалкам давярае іхным рапартам і пратаколам. Да ўвагі прысутных на судзе журналістаў ды іншых прадстаўнікоў грамадзкасьці Валянціна Міхасёва зазначыла, што судовая пастанова вынесеная ў адпаведнасьці зь дзейным адміністрацыйным заканадаўствам і ня можа быць абскарджаная.