Аўтамабілем кіраваў бацька аднаго з дэмакратычных актывістаў Салігорска Івана Шылы – Уладзімер Шыла. Міліцыянты канфіскавалі налепкі з надпісам “Мы хочам новага”, а таксама некалькі балёнчыкаў з фарбай. Уладзімера Шылу пратрымалі ў райаддзеле міліцыі каля дзьвюх гадзін, а Зьмітра Дашкевіча каля чатырох. Паводле спадара Дашкевіча, чалавек у цывільным, які не прадставіўся, папярэдзіў, што канфіскаваныя рэчы будуць правярацца на дачыненьне да антызаконнай дзейнасьці.
Радыё Свабода Здарэньне адбылося ўвечары 10 лютага. На выезьдзе з Салігорску машыну, у якой рушыў Зьміцер Дашкевіч, затрымалі супрацоўнікі мясцовых ДАІ і крымінальнага вышуку.
Самае папулярнае
1