На думку ўдзельнікаў сходу, удзел абодвух прэтэндэнтаў у выбарах толькі надасьць легітымнасьць афіцыйным вынікам галасаваньня. Так, кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру паэт Уладзімер Някляеў лічыць, што ўдзел у сёлетнім “палітычным фарсе” будзе для згаданых палітыкаў “канцом іхнай палітычнай кар’еры”. Аляксандар Мілінкевіч асабіста прысутнічаў на паседжаньні і прыняў рэкамэндацыі “да ведама”. А вось Аляксандар Казулін, які ў чарговай замежнай паездцы, гэтай інфармацыі яшчэ ня мае. (Падрабязьней)
Ігар Карней, Менск Падчас нечарговага сходу Рады беларускай інтэлігенцыі яго ўдзельнікі бальшынёй галасоў выказаліся за тое, каб прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін зьнялі свае кандыдатуры.
Самае папулярнае
1