(Спадар: ) “Я ведаю, што ў раёнах Гарадзенскай вобласьці пачалі прызнаваць несапраўднымі подпісы як групы Казуліна, так і групы зборшчыкаў Мілінкевіча. Мяркую, што ўладам выгадна, каб усе, хто сабраў подпісы, ішлі на выбары. Я думаю, што ўсіх зарэгіструюць — і Мілінкевіча, і Казуліна, і, вядома ж, Гайдукевіча. Але гэта ня будзе азначаць, што ўлада ці дыктатура зьменіць сваё аблічча”.
(Спадар: ) “Я думаю, гэта хлусьня наконт несапраўднасьці подпісаў. Папросту ў Мілінкевіча вельмі шмат прыхільнікаў, гэта чалавек, які мае аўтарытэт. Я ўсё ж думаю, што яго павінны зарэгістраваць”.
(Спадар: ) “Вынікі выбараў лёгка прагназаваць. А з подпісамі так робіцца дзеля таго, каб Мілінкевіч ня змог трапіць у сьпісы кандыдатаў і ўдзельнічаць у выбарах”.
(Маладзён: ) “Ён можа папросту ня трапіць на выбары. У нас апазыцыю ўлады ня любяць”.
(Сталы спадар: ) “Мне здаецца, адбываецца падрыхтоўка да таго, каб не зарэгістраваць Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты. Таму раптам пачалі знаходзіць нібыта несапраўдныя подпісы і гэтак далей”.
(Сталы спадар: ) “Я думаю, што для Мілінкевіча нічым кепскім гэта не закончыцца. Увогуле, калі яго каманда будзе бачыць, што гэта незаконна робіцца, трэба неадкладна абскардзіць у судзе, пакуль ня позна… Цёмная справа гэтыя выбары. Каб ад мяне залежала, я б зарэгістраваў усіх кандыдатаў, каб народу было з каго выбіраць”.
(Спадар: ) “Па-першае, ужо зразумела, што выбары выйграе Лукашэнка, таму што ён дыктатар, таму што ўсё ў яго пад кантролем. З подпісамі Мілінкевіча, якія нібыта несапраўдныя, па-мойму, усё падстроена. Гэта кожны разумее і кожны таксама ведае, што няма сэнсу ў гэтых выбарах. Хай Мілінкевіч хоць мільён подпісаў зьбярэ, нічога добрага з гэтага не атрымаецца”.
(Спадар: ) “Усё гэта для Мілінкевіча закончыцца тым, што ён ня пройдзе. А робіцца гэта таму, што ўлада, якая каля стырна цяпер, ня хоча страціць гэтае стырно. І гэтак будзе рабіцца ўвесь час і любымі спосабамі. Таму ня варта будзе зьдзіўляцца, калі не прапусьцяць апазыцыйных прэтэндэнтаў. Зроблена ўсё будзе дзеля таго, каб міжнародная супольнасьць бачыла, што апазыцыя ўдзельнічала у выбарах, але, маўляў, народ яе не падтрымаў”.
(Спадар: ) “Можна толькі здагадвацца, чаму менавіта ў Мілінкевіча і такі высокі працэнт подпісаў скасаваны. Я думаю, што гэта таму, што Мілінкевіч — самы папулярны апанэнт Лукашэнкі. Вось і ўся прычына. Але я мяркую, што ўсё-ткі Мілінкевіча зарэгіструюць, бо інакш гэтыя выбары будуць зусім шытыя белымі ніткамі, як кажуць”.
Гл. таксама У Шчучыне не зарэгістравалі больш як 1000 подпісаў за Мілінкевіча У Ашмянах не зарэгістравалі 773 подпісы за А.Мілінкевіча На ўвесь Наваполацак за Лукашэнку - тры несапраўдныя подпісы