Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які сёньня старшыняваў на паседжаньні палітычнай рады, заявіў, што са штабу спадара Казуліна не паступіла канструктыўнага адказу на прапановы аб’яднаных дэмсілаў.
“Мы робім выснову, што штаб Аляксандра Казуліна зацягвае перамоўны працэс і, са свайго боку, заяўляем пра спыненьне перамоваў”, — падкрэсьліў спадар Вячорка.
Нагадаем, 4 лютага палітычная рада зьвярнулася да Аляксандра Казуліна з прапановай прыняць супольнае рашэньне аб зьняцьці аднаго з дэмакратычных кандыдатаў яшчэ да дня рэгістрацыі.