Маршалак Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч сказаў, што рашуча пратэстуе супраць захадаў беларускіх уладаў, якія не дазволілі Анжаліцы Борыс прыехаць у Варшаву на першае паседжаньне Палянійнай кансультацыйнай рады, сябрам якой Борыс зьяўляецца.
(Барусэвіч: ) “Тое, што спадарыні Борыс не дазволілі выехаць у Польшчу, сьведчыць аб тым, што сытуацыя ў Беларусі абвастраецца. Такі крок напэўна не палепшыць дачыненьняў паміж Польшчай і Беларусьсю. Раней былі сыгналы зь Беларусі – ад сьпікера Савету Рэспублікі Навіцкага, ад амбасадара Беларусі ў Польшчы ды іншых – аб тым, што Менск хоча дасягнуць кампрамісу. Але мы аналізуем не дэклярацыі ці нейкія тайныя паведамленьні, а факты. Факты сьведчаць аб тым, што Лукашэнка і ягоная адміністрацыя ня хочуць нармалізацыі польска-беларускіх дачыненьняў – яны, наадварот, ідуць на абвастрэньне, каб напярэдадні выбараў паказаць, што Польшча і палякі ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Беларусі. Мы ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы, але ня будзем маўчаць, калі парушаюцца правы чалавека. Права на паездкі – гэта адно з асноўных правоў чалавека, якога нельга вось проста так пазбавіць”.
Паводле Богдана Барусэвіча, пра тое, што спадарыні Борыс, якая ехала ў Польшчу на афіцыйнае запрашэньне маршалка польскага Сэнату, не дазволілі выехаць зь Беларусі, будуць афіцыйна паінфармаваныя прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Польшчы.
(Барусэвіч: ) “Сёньня разам з прадстаўнікамі Палянійнай кансультацыйнай рады, у склад якой уваходзіць і спадарыня Борыс, я буду сустракацца з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім. Я раскажу прэзыдэнту, чаму няма Анжалікі Борыс. Заўтра будзе падобная сустрэча з прэм’ер-міністрам. Паўтаруся: адміністрацыя Лукашэнкі выкарыстоўвае ўсё, што можа, каб ускладніць жыцьцё тым грамадзянам Беларусі, якія ня хочуць ёй падпарадкоўвацца”.
Калі б Анжаліка Борыс перасекла беларуска-польскую мяжу, яна сярод іншага сустрэлася б сёньня з польскім прэзыдэнтам.