Міжнародны каардынатар “Хартыі-97”, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў зрабіў акцэнт на наступным выказваньні расейскага віцэ-прэм’ера: “Калі будуць грамадзкія беспарадкі — будзем рэагаваць адмоўна, але павінны зрабіць усё, каб гэтага не было”.
(Саньнікаў: ) “Тое, што прагучала з боку расейскага кіраўніцтва пагроза ўмяшаньня сілай ва ўнутраныя справы — гэтага нельга не заўважыць. Гэта ўвогуле недапушчальна, таму што ўвесь час абвінавачваюць дэмакратычныя краіны, якія акцэнтуюць, што ў Беларусі адсутнічае дэмакратыя, ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы. А тут гучаць ня тое што ўскосныя нейкія заявы. Я лічу, што наўпрост было сказана, што Расея будзе рыхтавацца да ўмяшаньня сілай ва ўнутраныя справы Беларусі”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян заявы Сяргея Іванова ухваліў:
(Касьцян: ) “Іваноў добра валодае тымі абставінамі — палітычнымі, эканамічнымі, абарончымі ў Рэспубліцы Беларусь. Я не лічу гэта ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі, таму што Беларусь і Расея ствараюць саюзную дзяржаву. Больш за тое, мы знаходзімся ў калектыўнай дамове бясьпекі. Расея будзе мець права аказаць дапамогу існай уладзе”.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб назваў выказваньні Сяргея Іванова ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны:
(Грыб: ) “Гэта недапушчальна — рабіць такія заявы наконт кіраўніка іншай дзяржавы, сувэрэннай дзяржавы. Недапушчальна рабіць такія адзнакі, няхай нават яны і адпавядаюць рэчаіснасьці. Але беларускае кіраўніцтва ўспрыме гэта з задавальненьнем, бо калі іх хваляць, каму ж гэта непрыемна?”
Былы калега Сяргея Іванова, экс-міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі выказаў такое меркаваньне:
(Казлоўскі: ) “Гэта ня справа міністра абароны — рабіць такія заявы. Я сёньня вельмі добра ведаю атачэньне Іванова, ягоных намесьнікаў, памочнікаў, і яны па-іншаму думаюць”.
Гл. таксама Сяргей Іваноў: Масква будзе адмоўна рэагаваць у выпадку грамадзкіх непарадкаў у Беларусі