У склад папярэдняй місіі ўваходзілі: кіраўнік выбарчага аддзелу Гэральд Мічэл, дараднік ў пытаньнях выбараў Голі Рутраўф і прадстаўнік Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Андрэас Бэйкэр. Яны правялі сэрыю сустрэч з прадстаўнікамі беларускага ўраду, Выбарчай Камісіі, палітычнымі партыямі, прадстаўнікамі мас-мэдыяў, грамадзянскай супольнасьці і міжнароднымі прадстаўнікамі.
У выніку гэтай папярэдняй місіі Бюро правоў чалавека АБСЭ рэкамэндавала стварыць за 6 тыдняў да выбараў 19 сакавіка назіральную місію. У склад доўгатэрміновай місіі, якая мае прыбыць у Беларусь ужо ў палове лютага, увойдуць 40 чалавек.
Акрамя таго, АБСЭ плянуе накіраваць бліжэй да дня выбараў 400 кароткатэрміновых назіральнікаў. Мяркуецца, што назіральнікі ад АБСЭ застануцца ў Беларусі таксама на выпадак другога туру выбараў.
Пры гэтым у справаздачы папярэдняй місіі выказваецца спадзяваньне, што беларускае кіраўніцтва ўлічыць ранейшыя заўвагі і рэкамендацыі місіі АБСЭ, якая назірала за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, што адбыліся адначасова з рэфэрэндумам 19 кастрычніка 2004 году.