Інтэрнэт-гандаль – гэта цэлы пласт культуры ў тэхнічна прасунутай Эўропе і ў Амэрыцы. У Беларусі, дзе кампутар з доступам у глябальнае сеціва ёсьць далёка ня ў кожнай хаце, сайты кшталту shop.by, дзе можна знайсьці патрэбны тавар, вядомыя мала. Сярод звычайных мінакоў на вуліцах Менску кліентаў інтэрнэт-крамаў знайсьці пакуль таксама няпроста. Але тыя, хто меў досьвед такіх пакупак, кажуць наступнае.
(Хлопец: ) “Папросту там куды большы выбар, чым у краме. І нават можна знайсьці таньней”.
(Спадар: ) “Хацеў набыць у менскай інтэрнэт-краме DVD-дыскі, а потым там трэба было рэгістрацыю праходзіць. У выніку я ўбачыў іх у шапіку на вуліцы, там яшчэ таньней было”.
(Спадарыня: ) “Мабільны тэлефон набывала, набывала хатні тэлефон – радыётэлефон...”
(Хлопец: ) “Набывалі кнігі, дыскі, кампутарныя камплектуючыя, піцу замаўлялі нават”.
(Дзяўчына: ) “Я набывала тэлефон Nokia 7610”.
Інтэрнэт-гандаль у Беларусі заканадаўча неўрэгуляваны, канстатуе старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа. Таму ўнармаваць дзейнасьць асобаў, што зарабляюць такім чынам, варта, лічыць ён: гэтак званыя інтэрнэт-крамы трымаюць сярод іншых й тыя людзі, што займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасьцю без усялякай рэгістрацыі. Для іх гэта зручны сродак сыходзіць ад падаткаў. Ну а для спажыўца праблематычна атрымаць у такіх прадаўцоў гарантыю на тавар.
Аднак занадта пільная ўвага дзяржавы да інтэрнэт-крамаў можа абярнуцца праблемамі для спажыўцоў, а таксама для тых прадпрымальнікаў, якія ўсё ж сумленна працуюць, лічыць Аляксандар Патупа.
(Патупа: ) “Тут заўсёды трэба аптымальна абраць пункт, каб не заглушыць уласнае разьвіцьцё, калі заўгодна. У нас з гэтым, на жаль, перабор. Гэта зьвязана проста зь вельмі моцным ціскам лабістаў – буйных вытворцаў, якія проста некаторыя вонкавыя рынкі губляюць”.
Не сакрэт, што айчынныя тавары на ўнутраным рынку робяцца неканкурэнтаздольнымі, найперш праз свой высокі кошт. Таму вытворцы зацікаўленыя ў тым, каб імпарт у краіну больш танных тавараў зьніжаўся, лічыць кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў. А інтэрнэт-крамы гандлююць пераважна замежным таварам. Зрэшты, у такіх варунках варта чакаць і новага наступу на дробных прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынках і таксама возяць тавар з-за мяжы, кажа спадар Патупа.