Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МЗС ня лічыць Беларусь "праблемнай зонай"


Радыё Свабода Сёньня спэцдакладчык камісіі ААН у правах чалавека Адрыян Сэвэрын абмяркоўваў у расейскім МЗС беларускую сытуацыю.

Як паведамляе дэпартамэнт інфармацыі і друку МЗС Расеі, расейскі бок “зьвярнуў увагу на тое, што недапушчальна прадстаўляць Беларусь ў якасьці нейкай праблемнай зоны ў пляне дэмакратыі і праз гэта спрабаваць выключыць яе з працэсаў міжнароднага супрацоўніцтва”.

Прадстаўнік расейскага МЗС заявіў Сэвэрыну, што "інтэграцыя" Расеі і Беларусі ёсьць частка агульнай эўрапейскай інтэграцыі.

Дарэчы, заўтра Аляксандар Лукашэнка наведае Маскву з рабочым візытам, у рамках якога возьме ўдзел у сьвяткаваньні 75-годзьдзя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG