(Лазавік: ) “27 студзеня ў ЦВК адбылася сустрэча з кіраўніком ацэначнай місіі АБСЭ спадаром Мітчэлам. Былі абмеркаваныя пытаньні падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў і міжнароднага назіраньня за імі. Спадар Мітчэл паінфармаваў, што рашэньне пра накіраваньне місіі назіральнікаў АБСЭ яшчэ не прынятае, і ў выпадку прыняцьця такога рашэньня доўгатэрміновыя назіральнікі будуць прыбываць у Беларусь прыкладна з 6 лютага.
Са свайго боку мы выказалі пажаданьне, каб місія АБСЭ выступала ў ролі незалежнага юрыдычнага экспэрта і не спрабавала браць на сябе функцыі ўдзельніка палітычнага працэсу. Мы выказалі пажаданьне, каб заключэньне АБСЭ было заснавана на ўласных назіраньнях сябраў місіі, а не на сыгналах добразычліўцаў, як гэта часам адбывалася на мінулых выбарах.
У сувязі з гэтым мы выказалі недаўменьне: калі склад місіі яшчэ ня вызначаны, больш таго – яшчэ і рашэньне аб накіраваньні місіі АБСЭ не прынятае, то якім чынам сьпіс доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЭ па рэгіёнах Беларусі стаў ужо вядомы перадвыбарчаму штабу спадара Мілінкевіча і апынуўся надрукаваным у выдадзенай гэтым штабам брашуры?
У сьвятле гэтага факту, нэўтральнасьць і аб’ектыўнасьць місіі АБСЭ для мяне застаецца пад вялікім сумневам. Спадар Мітчэл праінфармаваў, што АБСЭ плянуе накіраваць у Беларусь 330 назіральнікаў, зь іх 30 доўгатэрміновых”.
Адносна несупадзеньня лічбаў пададзеных подпісаў выбарнікаў штабам Аляксандра Мілінкевіча і Цэнтравыбаркамам:
(Лазавік: ) “Першапачатковая лічба ў нас зьявілася адразу пасьля атрыманьня тэрытарыяльнымі камісіямі падпісных лістоў. Як вядома, падпісныя лісты пераважна здаваліся ініцыятыўнай групай спадара Мілінкевіча ў апошні дзень. У сувязі з гэтым мы паўторна ўдакладнілі, і гэтая лічба некалькі вырасла параўнальна з той, якая агучвалася ў суботу, але яна некалькі ніжэй за тую, якую заявіў перадвыбарчы штаб спадара Мілінкевіча. Магчыма, некаторыя сябры ініцыятыўнай групы паінфармаваўшы сваё кіраўніцтва пра тое, што здалі пэўную колькасьць подпісаў, на самой справе, да камсіій не данесьлі”.
Паводле спадара Лазавіка, за Мілінкевіча здадзена 198 798 подпісаў (паводле штабу Мілінкевіча – 206 208).