Сёньня ў Вярхоўным Судзе адбылося папярэдняе слуханьне справы па заяве Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада”. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі на паседжаньне не зьявіліся. Суд прызначыў наступнае паседжаньне на суботу 28 студзеня.
БСМДГА “Рада” аб’ядноўвае шэсьць зарэгістраваных арганізацыяў (у тым ліку “Грамадзянскі форум”, Беларускую рэспубліканскую скаўцкую асацыяцыю і Арганізацыю “Ленінскі камуністычны саюз моладзі”). У заяве Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўны Суд пералічаныя наступныя парушэньні заканадаўства, дапушчаныя БСМДГА “Рада”: пры перапісцы выкарыстоўвалася толькі частка назвы арганізацыі, на блянку прысутнічала незарэгістраваная сымболіка. У адным зь лістоў да аб’яднаньня дзяўчат-гайдаў БСМДГА “Рада” заклікала пратэставаць супраць дэкрэту прэзыдэнта аб рэгістрацыі гуманітарнай дапамогі — і гэтак умяшалася ў працу дзяржорганаў.
На думку Міністэрства юстыцыі, стратэгічныя мэты арганізацыі — “пошук міжнародных партнэраў для незалежных моладзевых ініцыятываў сьведчаць пра тое, што БСМДГА “Рада” спрыяла працы незарэгістраваных арганізацыяў. “Праверка паказала, што БСМДГА “Рада” займаецца палітычнай дзейнасьцю, што несумяшчальна са статусам саюзу грамадзкіх аб’яднаньняў”, — зазначае Мін’юст у сваёй позьве і просіць суд “прыняць рашэньне аб ліквідацыі БСМДГА “Рада”.
Штодзённыя праверкі арганізацыі пачаліся пасьля сьнежаньскага форуму моладзевых ініцыятываў, які правяла “Рада”, гаворыць прадстаўніца “Рады” Ірына Белавус:
(Белавус: ) “Прэтэнзіі былі прад’яўленыя амаль па ўсіх праектах з 1999 да 2005 году. Цікава, што раней у іх ніякіх памылак і недахопаў не было знойдзена. Нас зьвінавацілі ў парушэньні заканадаўства і ўласнага статуту, у прыватнасьці, у стасунках зь незарэгістраванымі ініцыятывамі, арганізацыямі і СМІ”.
Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ўхіляюцца ад камэнтароў, прапануючы “напісаць пісьмовы запыт і дачакацца адказу праз вызначаны законам тэрмін”.