Як паведаміў кіраўнік справаў СБП Анатоль Івашчанка, які прымаў гэтыя заявы, працэдура выглядала даволі дзіўна:
(Івашчанка: ) “Пазаўчора ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў завітаў Анатоль Аўруцін з тэчкай, у якой было трыццаць чатыры заявы сяброў нашага саюзу. Я гэтыя заявы прыняў, падпісаў ягоны варыянт гэтага сьпісу. Усе заявы амаль што люстраныя, амаль што аднолькавыя”.
Сярод тых, чые заявы прынёс спадар Аўруцін, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская энцыкляпэдыя” Генадзь Пашкоў, драматург Анатоль Дзялендзік, паэты Ўладзімер Мазго і Янка Лайкоў. Прычыны такога іхнага рашэньня ва ўсіх заявах пазначаныя аднатыпна: на ўласнае жаданьне. Мы паспрабавалі высьветліць у некаторых зь іх, чаму яны вырашылі пакінуць пісьменьніцкую арганізацыю. Вось што адказаў на гэтае пытаньне галоўны рэдактар газэты “Літаратура і мастацтва”, празаік Анатоль Казлоў:
(Казлоў: ) “Я знаходжуся на дзяржаўнай службе”.
(Карэспандэнтка: ) “Але ці дзяржаўная служба вымагае гэтага?”
(Казлоў: ) “Не, гэта неабавязкова, але я вот так вырашыў. Можа, штосьці сапраўды для пісьменьнікаў будзе, нейкая сацыяльная падтрымка. Там паглядзім… Таму што Саюз беларускіх пісьменьнікаў фактычна існаваў толькі на паперы, фактычна нічога не рабілася… Будзем спадзявацца, што новы саюз дасьць пісьменьнікам больш, можа, нейкіх магчымасьцяў…”
Гэтыя заявы на выхад зь Саюзу беларускіх пісьменьнікаў будуць разгледжаныя на наступным пасяджэньні пісьменьніцкае рады. Усе трыццаць чатыры іхныя аўтары ўжо сталі сябрамі новага праўладнага саюзу пісьменьнікаў. Раней такі крок зрабілі яшчэ дванаццаць чалавек. Гэткім чынам свой выбар зрабілі ўжо сорак шэсьць беларускіх літаратараў. На папярэднім паседжаньні Рады СБП гучалі прапановы выключыць іх з творчага саюзу, не чакаючы заяваў. Цяпер, кажа старшыня СБП Алесь Пашкевіч, сытуацыя зь іх выключэньнем спрасьцілася. Але спадара Пашкевіча сёньня больш хвалюе суд у справе высяленьня пісьменьніцкага сакратарыяту з Дому літаратара.
(Пашкевіч: ) “31 студзеня чакаем суду, таму вось зь юрыстамі тут бегаем. Суд па высяленьні…”