Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч кажа, што гэтымі днямі працуе разам з ініцыятыўнай групай і ня мае свайго адмысловага графіку:
(Гайдукевіч: ) “Калі ідзе збор подпісаў, асабісты графік у таго чалавека, які вылучаецца кандыдатам, павінен прадугледжваць працу зь людзьмі, якія зьбіраюць, бо яны ж потым будуць і агітаваць”.
Як паведаміла Ніна Шыдлоўская, прэсавая сакратарка іншага патэнцыйнага кандыдата — Аляксандра Казуліна, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” зьбіраецца ў паездкі па гарадах Віцебшчыны, Гарадзеншчыны і Меншчыны. Чакаецца, што гэтыя паездкі будуць праходзіць з 18 да 25 студзеня, іх графік пакуль удакладняецца.
Аляксандар Лукашэнка сёньня сустракаўся са старшынём Генэральнай рады Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі Амінай Махамэд і паскардзіўся ёй, што ЗША і Заходняя Эўропа “паводле палітычных матываў тармозяць” перамовы аб далучэньні Беларусі да гэтай арганізацыі.
Тым часам кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч працягвае сустрэчы з жыхарамі Віцебшчыны. Неўзабаве ён наведае гарады Менскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцей.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы палітвязьня Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк паведаміў, што атрымаў чарговы ліст з турмы, у якім спадар Скрабец пацьвярджае, што працягвае галадаць, патрабуючы вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд, каб ён мог самастойна кіраваць зборам подпісаў.
А Валеры Фралоў сёньня вярнуўся з паездкі за мяжу, дзе, як ён сам кажа, вырашаў важныя праблемы, у тым ліку і зьвязаныя з выбарамі. Спадар Фралоў, аднак, адмовіўся паведаміць нейкія падрабязнасьці сваёй паездкі — нават тое, у якой краіне ён быў. Ён сказаў, што на гэтым тыдні ня ўмешваўся ў збор подпісаў ягонай ініцыятыўнай групай:
(Фралоў: ) “Я стараўся, шчыра кажучы, не перашкаджаць людзям, якія займаюцца справай. Гэтыя кантакты, званкі — гэта ўсё пустое. Усё ідзе паводле пляну, усё ідзе нармальна”.