Аляксандр Мілінкевіч распачаў сёньня трохдзённы візыт у Віцебскую вобласць, паведамляе прэсавая служба прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі на пасаду прэзыдэнта. Аб 11 гадзіне спадар Мілінкевіч прыехаў у мястэчка Коханава, каб сустрэцца з прадпрымальнікамі на мясцовым рынку і наведаць пункты збору подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Коханава – гэта 17-ы населены пункт, які Аляксандр Мілінкевіч наведаў за апошнія два месяцы ў якасьці патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі.
Сёньня ж Аляксандр Мілінкевіч наведвае Воршу. (Падрабязнасьці)