Абрамовіча затрымалі удзень 11 сьнежня ў Менску на вуліцы Энгельса насуперак будынка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён разгарнуў плякат “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”. Свае дзеяньні ён патлумачыў гэтак:
(Абрамовіч: ) “Удзел у выбарах Лукашэнкі робіць сам выбарчы працэс бессэнсоўным. Таму што выбары на ўсіх узроўнях падчас рэжыму асабістай улады Лукашэнкі ператвораны ў блюзьнерскую сыстэму маніпуляцыяў. Колькі разоў ужо можна казаць, што Лукашэнка незаконна робіць тыя ці іншыя выбарчыя мерапрыемствы ці рэфэрэндумы, і ў той жа час цярпець яго ўдзел у гэтых мерапрыемствах? Гэта мая асабістая ініцыятыва, і я лічу, што яна знойдзе падтрымку грамадзянаў Беларусі, пэўных палітычных колаў”.
Ахоўнікі прэзыдэнцкага будынку затрымалі барысаўскага праваабаронцу і перадалі яго менскай міліцыі. Міліцыянты, паводле зьвестак гарадзкога аддзелу, склалі пратакол і адвезьлі ўдзельніка несанкцыянаванай акцыі ў суд Ленінскага раёну Менску.
Разглядала справу барысаўскага праваабаронцы судзьдзя Тацьцяна Жулкоўская. Як паведамілі ў гарадзкім аддзеле міліцыі, адбываць пакараньне спадар Абрамовіч будзе ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку па вуліцы Акрэсьціна ў Менску.