Паводле кіраўніка ўпраўленьня вэтэрынарыі галіновага міністэрства Міхаіла Бушылы, менавіта вясной у хатняй птушкі найбольшая імавернасьць кантактаў зь пералётнымі суродзічамі, якія вяртаюцца на гнездаваньне ў Беларусь. На гэты пэрыяд куры, індыкі, але, перадусім, вадаплаўныя – гусі і качкі, якія кормяцца на вадаёмах, мусяць знаходзіцца пад “хатнім арыштам”.
Ігар Карней, Менск Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня заявіла пра шэраг прафіляктычных захадаў супраць пагрозы пападаньня ў Беларусь птушынага грыпу. Так, ад сёньняшняга дня ў забаронена прадаваць прадукцыю птушкафабрык без адпаведнай упакоўкі. А ад першага дня вясны будуць накладзеныя істотныя абмежаваньні на так званае “выгульнае” вырошчваньне птушкі ў прыватных гаспадарках.
Самае папулярнае
1