Паводле карэспандэнткі сусьветнай службы "Бі-Бі-Сі" ў Парыжы Алы Лазаравай, францускія СМІ даволі актыўна паведамляюць пра візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Парыж:
(Лазарава: ) “Паведамляюць, што ён тут, кажуць, што вельмі мала шанцаў у яго на перамогу, але ўсім вельмі хацелася б, каб ён перамог. Такім чынам яму выказваюць ўсялякую маральную падтрымку, але не сумняюцца ў здольнасьцях ягонага суперніка”.
Карэспандэнт буйнейшага францускага выданьня “Ле Монд” Аляксандар Леві адзначае, што на такім высокім узроўні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў Парыжы яшчэ не прымалі.
Пры гэтым францускія ўлады заявілі пра падтрымку дэмакратычных працэсаў і правоў чалавека ў Беларусі.
(Леві: ) “Думаю, што гэта першы раз, калі яны заяўляюць аб гэтым адкрыта, гэта галоўнае, бо кантактаў на нефармальным узроўні зь беларускай апазыцыяй было шмат у эўрапейскіх, францускіх і іншых палітыкаў”.
Наколькі істотнай можа быць француская падтрымка беларускай дэмакратыі – думка журналіста "Ле Монд" Аляксандра Леві:
(Леві: ) “Яшчэ зарана казаць. Тое, што яны яго прымаюць – гэта адно. Трэба потым глядзенць, што канкрэтна будуць рабіць. Напрыклад, я чытаў, што Польшча будзе адкрываць радыё на беларускай мове. Якая можа быць канкрэтная француская падтрымка, я ня ведаю. Яна больш сымбалічная на гэтым этапе”.
Аляксандар Леві зазначае, што міністар замежных справаў Францыі Філіп Дуст-Блазі ня вельмі папулярны ў краіне, і, магчыма, сустрэчай зь лідэрам беларускай апазыцыі, а таксама іншымі нечаканымі станоўчымі крокамі ён хоча палепшыць свой імідж.
Візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю адбываецца на запрашэньне францускага ўраду.У Парыжы Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы зь міністрам замежных справаў Францыі Філіпам Дуст-Блазі, сустрэўся з шэрагам вядомых францускіх палітыкаў.